З днём нараджэння наш Ляхавіцкі раён!

15 студзеня 1940 года быў падпісаны Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР аб утварэнні раёнаў у Баранавіцкай, Беластоцкай, Брэсцкай, Вілейскай і Пінскай абласцях Беларускай ССР.

Менавіта гэтым дакументам быў створаны Ляхавіцкі раён з раённым цэнтрам у горадзе Ляхавічы. Наш раён разам з 25 іншымі ўваходзіў у склад Баранавіцкай вобласці.
Сёння, у панядзелак,  у нас дзень нараджэння! Ляхавіччына адзначыць 84 гады з дня ўтварэння.
Наш раён – адзін з 16 на Брэстчыне. Мы таксама Першы рэгіён!