Дыялог на мясцовыя тэмы. Ляхавіччыну на сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі прадстаўляў старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета Аляксандр Мацюшэнка

Фото телеграм-канала Ляховичи

17 студзеня Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава сустрэлася са старшынямі абласных і сельскіх Саветаў дэпутатаў. Ляхавіччыну на сустрэчы прадстаўляў старшыня Навасёлкаўскага сельскага Савета Аляксандр Мацюшэнка. Пасля сустрэчы ён падзяліўся ўражаннямі:
– Мне давялося стаць удзель-нікам вялікай размовы пра сітуацыю на месцах і праблемныя моманты, якія ўзнікаюць у рабоце.
Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава падкрэсліла, што важна, каб прадстаўнікі ўлады ўважліва ставіліся да праб-
лем людзей. Яна акцэнтавала ўвагу, што ў кожным населеным пункце краіны грамадзяне павінны жыць камфортна, ведаць і разумець, што іх праблемы вырашаюцца. Таксама Наталля Качанава расказала пра работу, звязаную з прывядзеннем заканадаўства ў адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй.
Сустрэча прайшла ў форме актыўнага і канструктыўнага дыялогу. Прадстаўнікі дэпутацкага корпуса краіны атрымалі адказы на найбольш хвалюючыя і важныя пытанні, актуальныя як для гарадоў, так і сельскіх населеных пунктаў. Размова ішла пра пустуючыя дамы, зямельныя ўчасткі, якія незапатрабаваны, вываз бытавых адходаў з сельскіх населеных пунктаў, будаўніцтва станцый абязжалезвання, добраўпарадкаванне тэрыторыі. У размове ўздымалася і дарожнае пытанне, у прыватнасці, звязанае з добраўпарадкаваннем дарожных тэрыторый на Брэстчыне. Не абышлі ўвагай і галоўную сёлетнюю палітычную падзею – электаральную кампанію па выбарах дэпутатаў
Палаты прадстаўнікоў і мясцовых Саветаў.
Акрамя пытанняў, прагучалі і прапановы, якія тычыліся зноў жа пустуючых дамоў, магчымасці доступу да базы Нацыянальнага кадастравага агенцтва. Калегі паднялі вострае для нас пытанне пашырэння кадравага складу сельвыканкамаў, у прыватнасці, увядзенне штатных адзінак землеўпарадчыкаў і рабочых па абслугоўванні будынкаў. Спікер паабяцала, што пытанні
будуць акумуляваны, абмеркаваны з зацікаўленымі органамі
і службамі.
Дарэчы, размова прадоўжылася і пасля сустрэчы. Калегі дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўвалі надзённыя пытанні. Лічу, што такога
фармату сустрэчы цікавыя, важныя і неабходныя.