Устойлівы сацыяльны акцэнт. Сесія Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2024 год

Інфаграфіка падрыхтавана «Ляхавіцкім веснікам»

Сесія раённага Савета дэпутатаў зацвердзіла раённы бюджэт на 2024 год, праект якога прадставіла на сумесным пасяджэнні райсавета дэпутатаў і райвыканкама начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Ірына Страмавус.
Кансалідаваны бюджэт раёна на 2024 год вызначаны па даходах у суме 70 781 тысяча рублёў, па расходах – у суме 71 385,9 тысячы рублёў. Дэфіцыт бюджэту раёна сфарміраваны за кошт выкарыстання рэшткаў грашовых сродкаў на рахунках раённага бюджэту на пачатак года на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя і адукацыі раёна. Раённы бюджэт сфарміраваны ў памеры 69 550,4 тысячы рублёў, бюджэты сельвыканкамаў – у агульнай суме 1 777,9 тысячы рублёў.

Даходы і паступленні
Уласныя даходы запланаваны ў суме 34 795,7 тысячы рублёў з ростам на 6,6 працэнта да чаканай сумы паступлення даходаў у 2023 годзе (49,2 працэнта ад агульнага аб’ёму даходаў бюджэту).
Структура даходаў бюджэту на 2024 год у параўнанні з папярэднім істотна не змянілася. Асноўнымі крыніцамі, якія фарміруюць даходную частку бюджэту раёна, па-ранейшаму з’яўляюцца падаходны падатак з фізічных асоб (46,7 працэнта ад агульнага аб’ёму паступленняў), падатак на дабаўленую вартасць (22,9 працэнта), падатак на прыбытак (6,9 працэнта), падаткі на ўласнасць (8 працэнтаў), іншыя падаткі ад выручкі ад рэалізацыі тавараў, работ і паслуг (7 працэнтаў).
У 2024 годзе бюджэту раёна з рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў перадаюцца бязвыплатныя паступленні ў агульнай суме 35 985,3 тысячы рублёў, у тым ліку: датацыі – у суме 34 730,5 тысячы рублёў; субвенцыі на фінансаванне расходаў па развіцці сельскай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці (вапнаванне кіслых глеб) – 647,3 тысячы рублёў; субвенцыі на фінансаванне расходаў па бягучым рамонце дахаў жылых дамоў – 119 тысяч рублёў.
488,5 тысячы рублёў з абласнога бюджэту запланаваны на расходы па зносе старых будынкаў у сельскай мясцовасці, замену свяцільняў у сельскай мясцовасці, мадэрнізацыю лакальнай вылічальнай сеткі цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый Ляхавіцкага раёна, а таксама на мадэрнізацыю аўтаматычнай сістэмы цэнтралізаванага апавяшчэння насельніцтва.
Расходы бюджэту
Захоўваецца сацыяльная накіраванасць расходаў бюджэту. На фінансаванне сацыяльных расходаў запланавана 58,7 мільёна рублёў або 82,8 працэнта ўсіх расходаў.
Пры фарміраванні расходнай часткі бюджэту раёна ўлічана неабходнасць забеспячэння асігнаваннямі першачарговых бюджэтных абавязацельстваў (заработная плата і ўзносы (адлічэнні) на сацыяльнае страхаванне работнікам бюджэтнай сферы, трансферты насельніцтву, камунальных плацяжоў і іншых першачар-
говых выдаткаў). Усяго ў бюджэце раёна на 2024 год запланавана 62,5 мільёна рублёў першачарговых расходаў (87,6 працэнта ў структуры бюджэту), з іх 46,4 мільёна рублёў (65 працэнтаў у агульным аб’ёме) – заработная плата і налічэнні на яе.

Адукацыя
На ўтрыманне ўстаноў адукацыі раёна і правядзенне мерапрыемстваў адукацыйнага характару прадугледжаны асігнаванні ў суме 26 740,3 тысячы рублёў (37,5 працэнта аб’ёму бюджэту раёна). З іх 96 працэнтаў – на першачарговыя артыкулы расходаў.
Расходы на забеспячэнне харчаваннем навучэнцаў і выхаванцаў устаноў адукацыі прадугледжаны ў суме
1 775 тысяч рублёў. На аплату камунальных паслуг запланавана накіраваць 2 222,7 тысячы рублёў.
У расходах галіны ўлічаны асігнаванні ў суме 320 тысяч рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі.

Ахова здароўя
На ўтрыманне арганізацый аховы здароўя раёна плануецца накіраваць 18 270 тысяч рублёў (25,6 працэнта аб’ёму бюджэту раёна).
На аказанне медыцынскай дапамогі ў амбулаторных умовах з улікам хуткай (неадкладнай) медыцынскай дапамогі, накіроўваюцца сродкі не менш як 40 працэнтаў ад агульнага аб’ёму фінансавання расходаў на ахову здароўя, прадугледжаных для адпаведнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.
У першачарговым парадку прадугледжаны бюджэтныя назначэнні на аплату працы работнікаў аховы здароўя, забеспячэнне лекавымі сродкамі і вырабамі медыцынскага прызначэння, харчаванне, аплату энергарэсурсаў і іншыя трансферты насельніцтву.
Усяго на першачарговыя расходы плануецца накіраваць 94,6 працэнта ўсіх расходаў.
У расходах галіны ўлічаны асігнаванні ў суме 371,1 тысячы рублёў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў аховы здароўя.

ЖКГ
Расходы на жыллёва-камунальную гаспадарку ў раённым бюджэце на 2024 год прадугледжаны ў суме 5 546,9 тысячы рублёў.
З агульнай сумы на кампенсацыю часткі затрат арганізацый па аказанні насельніцтву жыллёва-камунальных паслуг суб-
сідыі складаюць 4 201,9 тысячы рублёў.
На бягучы рамонт жыллёвага фонду на 2024 год прадугле-
джана 146,9 тысячы рублёў, на бягучы рамонт дахаў жылых дамоў – 119 тысяч рублёў. На капітальны рамонт жыллёвага фонду запланавана 1 050 тысяч рублёў.
На добраўпарадкаванне населеных пунктаў на 2024 год прадугледжана 1 936,2 тысячы рублёў.

Культура і фізкультура
На забеспячэнне функцыянавання дзеючай сеткі ўстаноў культуры, правядзенне культурных мерапрыемстваў прадугледжана 3 207,5 тысячы рублёў (4,5 працэнта аб’ёму бюджэту раёна).
На рэалізацыю мерапрыемстваў па развіцці фізічнай культуры і спорту ў раённым бюджэце прадугледжаны расходы ў суме 1 119,8 тысячы рублёў.

Сацыяльная палітыка
Расходы на сацыяльную палітыку прадугледжаны ў суме 3 244,5 тысячы рублёў (4,5 працэнта ў аб’ёме бюджэту раёна).
На ўтрыманне ўстаноў сацыяльнай абароны і забеспячэнне гарантый па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, у бюджэце раёна на 2024 год прадугледжаны сродкі ў памеры 631,8 тысячы рублёў.
У складзе іншых расходаў у галіне сацыяльнай палітыкі
вызначаны асігнаванні на дзяржаўную адрасную сацыяльную
дапамогу (482,4 тысячы рублёў).
Акрамя таго, у бюджэце раёна прадугледжаны сродкі на патанненне пуцёвак у аздараўленчыя лагеры дзецям-сіротам (16,2 тысячы рублёў), выплату аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да навучальнага года шматдзетным сем’ям на кожнага навучэнца ў памеры 30 працэнтаў бюджэту  пражытачнага мінімуму
(103,7 тысячы рублёў).

Сельская гаспадарка
На фінансаванне расходаў па галіне «Сельская гаспадарка, рыбагаспадарчая дзейнасць» у раённым бюджэце на 2024 год плануюцца асігнаванні ў суме 1 567,3 тысячы рублёў, з іх за кошт субвенцый, якія перадаюцца з рэспубліканскага бюджэту, – 647,3 тысячы рублёў.

Транспарт
На фінансаванне расходаў транспартнай галіны раёна запланавана 1 151,4 тысячы рублёў субсідый на кампенсацыю часткі затрат па ажыццяўленні сацыяльна значных пасажырскіх перавозак аўтамабільным транспартам у гарадскім і прыгарадным напрамку.

Паліва і энергетыка
З мэтай сацыяльнай падтрымкі грамадзян, якія пражываюць у жылых памяшканнях, не падключаных да сістэмы цэнтралізаванага цеплазабеспячэння і ацяпляемых цвёрдымі відамі паліва (дровы, вугаль, торф), рэалізацыя паліва апошнім праводзіцца па льготных фіксаваных цэнах у межах устаноўленых нормаў. На кампенсацыю расходаў палівазабеспячальных арганізацый, якія не пакрываюцца насельніцтвам па фіксаваных цэнах, з раённага бюджэту плануецца накіраваць субсідыі ў памеры 606,4 тысячы рублёў.

Збалансаванасць бюджэту
будзе забяспечана за кошт захавання мэтавага і эфектыўнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, фарміравання рэзервовых фондаў, аптымізацыі непершачарговых расходаў, адзначыла начальнік фінаддзела.