На практыку – з сесіі. У Ляхавіцкім аграрным каледжы зараз адказны час – сесія

У Ляхавіцкім аграрным каледжы зараз адказны час – сесія. Гарачая пара і для навучэнцаў, і для выкладчыкаў. Свае веды і практычныя ўменні правяраюць каля трох  сотняў каляджан з розных аддзяленняў.

Другакурснікі, якія наву-чаюцца па спецыяльнасці «вытворчасць прадукцыі жывёльнага паходжання», здаюць экзамен па ахове працы. У каледж яны паступілі пасля адзінаццаці класаў адразу на другі курс, і для іх іспыт – своеасаблівае баявое хрышчэнне пасля некалькіх месяцаў навучання.
У трэцякурснікаў, якія асвойваюць спецыяльнасці ветэрынарнай медыцыны і агранаміі, колькасць вучэбных прадметаў большая. Напрыклад, аграномы і плода-агароднікі здаюць іспыты па прадметах «ахова раслін», «ахова працы», «правілы дарожнага руху».
Калі ў іншых курсаў пасля студзеньскай сесіі надыходзяць канікулы, то ў чацвёртакурснікаў (аграно-маў, плодаагароднікаў і заатэхнікаў) праца працягваецца. У статусе
выпускнікоў ім трэба паказаць веды па трох вучэбных дысцыплінах. А заатэхнікам з 19 студзеня прадэманстраваць і ўменні падчас чатырохтыднёвай пераддыпломнай практыкі.
З 28 лютага ў выпускнікоў ЛАКа – плодаагароднікаў і заатэхнікаў – дзяржаўныя экзамены па спецыяльнасці, якія ўключаюць тэарэтычны і практычны туры з рашэннем вытворчых задач.
У складзе камісій на дзяржаўных экзаменах як выкладчыкі каледжа, так і прадстаўнікі іншых навучальных устаноў і арганізацый.
– У каледжы выпрацаваны практыка-арыентаваны падыход у падрыхтоўцы спецыялістаў. І для гэтага маецца належная матэрыяльна-тэхнічная база. Таму, спадзяюся, нашы навучэнцы і падчас сесіі, і на пераддыпломнай практыцы не разгубяцца і пакажуць сябе з лепшага боку. Радуе, што нашы выпускнікі запатрабаваны на прадпрыемствах АПК краіны і маюць гарантаванае першае працоўнае месца, – адзначае намеснік дырэктара каледжа Наталля Кірмель.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з архіва ЛАКа