У кіно на Пташука . У Ляхавічах адбудзецца кінасеанс у дзень нараджэння савецкага і беларускага кінарэжысёра

Да дня нараджэння нашага земляка – савецкага і беларускага кінарэжысёра Міхаіла Пташука кінатэатр «Кастрычнік» запрашае жыхароў і гасцей горада і раёна на прагляд кінастужкі «Вазьму твой боль». Кінасеанс адбудзецца ў дзень нараджэння Міхаіла Пташука 28 студзеня.
Пачатак у 13.00. Уваход свабодны