У дзіцячым садзе «мокрая» сітуацыя. У раёнку за дапамогай звярнуліся бацькі выхаванцаў дзіцячага сада № 2 у Ляхавічах

Напрыканцы мінулага тыдня чарговы тэлефонны зварот прагучаў на гарачай лініі «ЛВ». На гэты раз у раёнку за дапамогай у вырашэнні пытання звярнуліся бацькі выхаванцаў дзіцячага сада № 2 у Ляхавічах.

Справа ў тым, што пэўны час у другой малодшай групе існуе «мокрая» праблема – над памяшканнем групы цячэ дах.
Зразумелы непакой бацькоў за бяспеку і здароўе сваіх дзяцей. Дарослых цікавіць, як і калі будзе вырашана гэта праблема.
Для высвятлення сітуацыі «ЛВ» звярнуўся ў аддзел па адукацыі райвыканкама.
– Даная праблема з’явілася ў сярэдзіне студзеня гэтага года. Змяні-
лася тэмпература, і заснежаны дах дзіцячага сада № 2 пачаў працякаць менавіта над памяшканнем, дзе знаходзіцца другая малодшая група «Б». Правялі дадатковую ачыстку даху ад снегу і наледзі, адпаведна, працяканняў даху больш не рэгістравалася. Для бяспечнага і камфортнага знаходжання дзяцей адміністрацыяй дашкольнай установы былі створаны належныя ўмовы. Зроблена абследаванне даху спецыялістамі цэнтра забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый. Складзены каштарыс на правядзенне бягучага рамонту даху, работы пачнуцца, як толькі дазволяць умовы надвор’я. Сітуацыю маніторым штодня: тэмпература ў памяшканні 24 градусы, дах не цячэ, – расказала намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Марына Глушко.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.