Дарога ў мадэлі

Разметка з дарожнымі знакамі, светлафоры, дзеці на веласіпедах, роліках, самакатах – у Малагарадзішчанскім вучэбна-педагагічным дзіцячым садзе-сярэдняй школе абсталявалі вучэбную аўтапляцоўку.
– Навучыць хлопчыкаў і дзяўчынак бяспецы на дарозе – галоўная мэта, якой мы кіраваліся, калі задумалі зрабіць мадэль дарогі. Важна, каб выкананне правілаў дарожнага руху стала для рабят нормай паводзін, каб вучыліся самі і вучылі сваіх сяброў. У нашай школе вядзём пастаянную работу па прафілактыцы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і упэўнены, што стварэнне аўтапляцоўкі дапаможа ў гэтым: выпрацуе і замацуе практычныя веды, – расказвае педагог-арганізатар Надзея Лапіч.
Дашкольнікам, пачаткоўцам, старшакласнікам падабаецца праводзіць вольны час на «дарозе». На ўроках і факультатыўным курсе «Асновы бяспекі жыццядзейнасці» яны прымяраюць на сябе ролю вадзіцеля, імкнуцца быць акуратнымі пешаходамі і веласіпедыстамі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Фота з архіва ВПК.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *