Дзе пройдуць сходы грамадзян па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння

У Ляхавіцкім раёне пачынаюцца сходы грамадзян па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння.
5 лютага ў 17.30 у Жарабковіцкім СДК запланавана сустрэча з жыхарамі Жарабковіцкага сельсавета. 6 лютага сход пройдзе ў Навасёлкаўскім СДК, 8 лютага – у Дараўскім СДК, 9 лютага –
у Востраўскім СДК.
Удзел у сходах прымуць кіраўніцтва раёна, кіраўнікі службаў і арганізацый, якія забяспечваюць бяспеку жыццядзейнасці насель-
ніцтва і самыя запатрабаваныя паслугі.
Пачатак сходаў у 17.30. Перад сходамі з 17.00 будуць арганізаваны канцэртныя праграмы.