З узнагародай! Хто на Ляхавіччыне адзначаны ўзнагародамі

Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства і ў сувязі з 50-годдзем з дня нараджэння ўзнагароджана начальнік вытворчай лабараторыі СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Ірына НЯХАЙ.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай службы раёна ўзнагароджаны загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ДУ «Ляхавіцкі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Таіса МАКАРЭВІЧ; электраманцёр па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання ўчастка «Кацельная гаспадарка» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Мікалай БОРТНІК.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё прадпрыемства, актыўную жыццёвую пазіцыю –
майстар участка «Бытавое абслугоўванне» КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Зінаіда КУМЕЙША;
за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны – трактарыст-машыніст
СВК «Ляхавіцкі» Віктар БРЭЧКА.
Падзячнае пісьмо раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у падрыхтоўку і выхаванне кваліфікаваных кадраў для аграпрамысловага комплексу накіравана выкладчыку адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Але ФІЛІЧКІНАЙ.