Зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты

30 студзеня на пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі № 7 зарэгістраваны кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання і кандыдаты ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання.

Па інфармацыі акруговай камісіі, кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Баранавіцкай сельскай выбарчай акрузе № 7 зарэгістраваны:
Кулак Наталля Іванаўна, 20.12.1970, дырэктар ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ляхавічы», пражывае ў в. Задвор’е Ляхавіцкага раёна, член Камуністычнай партыі Беларусі, вылучана ад Камуністычнай партыі Беларусі;
Лукашчык Віктар Мікалаевіч, 22.06.1994, дырэктар ДУВП «Баранавіцкае ПМС», пражывае ў г. п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна, член Беларускай партыі «Белая Русь», вылучаны ад Беларускай партыі «Белая Русь»;
Хлябовіч Георгій Яўгеньевіч, 23.08.1966, галоўны ўрач УАЗ «Ляхавіцкая цэнтральная раённая бальніца», пражывае ў г. Баранавічы, член Беларускай партыі «Белая Русь», вылучаны шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў.
Кандыдатамі ў дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання па Ляхавіцкай выбарчай акрузе № 20 зарэгістраваны:
Буйкевіч Юрый Валянцінавіч, 04.09.1988, начальнік Ляхавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, пражывае ў г. Баранавічы, беспартыйны, вылучаны шляхам збору подпісаў выбаршчыкаў;
Навіцкі Аляксей Іванавіч, 02.02.1971, галоўны спецыяліст па абароне дзяржаўных сакрэтаў аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта, пражывае ў г. Ляхавічы, член Беларускай партыі «Белая Русь», вылучаны ад палітычнай партыі.