Рашэнне Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 снежня 2023 г. № 308 «Аб змяненні рашэння Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2019 г. № 81»

На падставе абзаца трэцяга пункта 2 артыкула 230,
абзаца трэцяга пункта 10 артыкула 241 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь і пункта 1 рашэння Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 6 сакавіка 2019 г. № 90 «Аб дэлегаванні права» Ляхавіцкі раённы Савет дэпутатаў ВЫРАШЫЎ:

1.Унесці ў пункт 1 рашэння Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў ад 27 снежня 2019 г. № 81 «Аб стаўках зямельнага падатку і падатку на нерухомасць» наступныя змяненні: падпункт 1.1.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«1.1.1. для юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць землі прамысловасці, транспарту, сувязі і іншага прызначэння, размешчаныя як у межах населеных пунктаў, так і за іх межамі, за выключэннем арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі па субсідзіруемых дзяржавай тарыфах (цэнах) на гэтыя паслугі для насельніцтва, арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць пасажырскага чыгуначнага транспарту ў міжгародніх і міжнародных зносінах, дзейнасць грузавога чыгуначнага транспарту, перавозкі чыгуначным транспартам у гарадскіх і прыгарадных зносінах, – у 2 разы;»;
падпункт 1.2.1 выкласці ў наступнай рэдакцыі:
«1.2.1. для юрыдычных асоб, за выключэннем арганізацый, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі па субсідзіруемых
дзяржавай тарыфах (цэнах) на гэтыя паслугі для насельніцтва, арганізацый, якія ажыццяўляюць дзейнасць пасажырскага чыгуначнага транспарту ў міжгародніх і міжнародных зносінах, дзейнасць грузавога чыгуначнага транспарту, перавозкі чыгуначным транспартам у гарадскіх і прыгарадных зносінах, арганізацый, якія ажыццяўляюць іншыя віды перапрацоўкі і кансервавання садавіны і агародніны, – у 2 разы;».

2.Абнародаваць (апублікаваць) данае рашэнне ў газеце «Ляхавіцкі веснік».

3.Данае рашэнне ўступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Старшыня Ю. М. ЧАРАНКЕВІЧ.