У Год якасці – увага і на будаўніцтва

Разам з ростам аб’ёму ўводзімага ў эксплуатацыю жылля ў шматкватэрных жылых дамах Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці фіксуецца рост зваротаў грамадзян па пытаннях няякаснага выканання будаўніча-мантажных работ пры іх узвядзенні.

У 2023 годзе спецыялізаванымі арганізацыямі адзначаецца рост заяў па ўхіленні дэфектаў у жылых дамах г. Брэста. Уладальнікі новых кватэр скардзіліся на няякасна выкананыя работы падраднымі арганізацыямі па запаўненні аконных і дзвярных праёмаў, на аддзелачныя, сантэхнічныя, электрамантажныя работы і іншыя дэфекты, выяўленыя як у час, так і пасля прыёмкі дома ў эксплуатацыю.
Неабходна памятаць, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам на прынятыя ў эксплуатацыю аб’екты і выкананыя будаўнічыя работы, у тым ліку і пры будаўніцтве жылля, устанаўліваецца гарантыйны тэрмін не менш як пяць гадоў. Падрадныя арганізацыі нясуць адказнасць за недахопы (дэфекты), выяўленыя ў межах гарантыйнага тэрміну і абавязаны ўхіліць іх за свой кошт.
Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2024 год аб’яўлены
Годам якасці. У сувязі з чым Камітэтам у бягучым годзе нададзена асаблівая ўвага тэме якасці, у тым ліку і работ у будаўніцтве.
КДК Брэсцкай вобласці.