Голас за краіну

Адзіны дзень галасавання – важны дзень у жыцці краіны і кожнага беларуса. Мой выбарчы вопыт пачаўся з прэзідэнцкіх выбараў, і гэтым вельмі ганаруся. Сёлета зноў асэнсавана аддам свой голас за дастойных кандыдатаў, якія будуць адстойваць інтарэсы народа, садзейнічаць працвітанню нашай краіны і вырашэнню
актуальных грамадскіх задач.

Лічу, што кожны адна-значна павінен 25 лютага прыняць удзел у адзіным дні галасавання. Кожны голас вырашае будучае нашай дзяржавы на некалькі гадоў наперад. Так мы праяўляем сябе не толькі сапраўднымі патрыётамі, але і нераўнадушнымі да лёсу ўсёй краіны. Калі чалавек выказвае сваю актыўную пазіцыю, то яго меркаванне не застаецца незаўважаным. Праз удзел у галасаванні кожны грамадзянін краіны мае права ўплываць на дзяржаўнае кіраванне.
Хачу і далей жыць у незалежнай і мірнай краіне, дзе любы чалавек можа звярнуцца са сваёй праб-лемай да кіраўніцтва розных ведамстваў. Трэці год працую ў «Шляху новым» і бачу, колькі дзяржаўных сродкаў выдаткоўваецца на падтрымку сельскай гаспадаркі, а значыць, і на забеспячэнне харчовай бяспекі краіны. Перш чым вярнуцца на сваю малую радзіму ў Навасёлкі, працавала ў Барысаве. Адчуваю сябе ўтульна і камфортна менавіта на малой радзіме. Працую ў адной з лепшых гаспадарак раёна, не застаюся ўбаку і ад грамадскага жыцця. Жадаю, каб працвітала наша гаспадарка, тады можна спадзявацца на высокі ўзровень жыцця ў аграгарадку, а значыць, мясцовая моладзь не будзе шукаць лепшай долі ў іншых населеных пунктах. За ўсё гэта буду галасаваць 25 лютага на Навасёлкаўскім выбарчым участку.

Дар’я ШПАК,
юрысконсульт
ААТ «Шлях новы», член Маладзёжнага
парламента
пры Ляхавіцкім
райсавеце дэпутатаў.