Нарада, пленум і запрашэнне на выбары. 13 лютага Ляхавіччына стала пляцоўкай для правядзення абласной нарады

13 лютага Ляхавіччына стала пляцоўкай для правядзення абласной нарады па праблемных пытаннях функцыянавання пярвічных арганізацый ГА «БРСМ» у лясгасах Брэсцкага ДВЛГА.

Адным з ключавых момантаў маладзёжнай сустрэчы стаў адкрыты дыялог у рамках адукацыйнага праекта «Азбука грамадзяніна. Версія 4.0». Галоўнае, каб маладыя людзі разумелі важнасць электаральнай кампаніі, неабходнасці ўдзелу кожнага. Важна разумець асаблівасці першага ў гісторыі Беларусі адзінага дня галасавання.
Маладыя людзі ў нашай краіне павінны мець усе магчымасці праявіць і заявіць пра сябе. Таму асабліва звярнулі ўвагу на праблемныя пытанні рэалізацыі маладзёжных ініцыятыў.
Завяршыўся адкрыты дыялог удзелам маладзёжных лідараў першага рэгіёна ў рэспублі-канскім інфармацыйна-асветніцкім праекце БРСМ «Паштоўка.БЕЛ». Госці семінара з задавальненнем запоўнілі паштоўкі з запрашэннем прыйсці на выбары ў адзіны дзень галасавання для сваіх родных і блізкіх.
На наступны дзень у Брэсце прайшоў ХIV пленум абласнога камітэта ГА «БРСМ».
Асноўная тэма пленума – падвя-дзенне вынікаў працы за мінулы год і планы арганізацыі на гэты год.
У справаздачы кіраўнік абласной арганізацыі Юрый Сегянюк пазнаёміў удзельнікаў пленума з вынікамі работы па інфармацыйна-ідэалагічным і арганізацыйна-кадравым забеспячэнні, духоўна-маральным і грамадзянска-патрыятычным выхаванні моладзі і іншым.
Прыемна, што сярод узна-гароджаных гучалі і ляхавіцкія імёны. Галоўны бухгалтар райкама БРСМ Ганна Вількоўская была адзначана Граматай Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ» за актыўную грама-дзянскую пазіцыю, значны ўклад у рэалізацыю праектаў
і праграм грамадскага аб’яднання «БРСМ».

Анастасія ДЗЕМІДОВІЧ, першы сакратар райкама БРСМ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.