Ляхавіччына-2023 у лічбах і фактах

Наш раён – адзін з самых невялікіх на Брэстчыне па памерах і колькасці насельніцтва, але ён – надзвычай важнае і неад’емнае звяно паспяховага развіцця ўсёй Брэсцкай вобласці.
Ляхавічане сваёй шчырай працай, адказным і творчым падыходам да справы, ашчадным стаўленнем да прыроднага багацця і самым сур’ёзным – да захавання памяці пра гістарычнае мінулае ўносяць істотны ўклад у працвітанне краіны.