Штрыхі да дажыначнай падрыхтоўкі. Выязное пасяджэнне рабочай групы па падрыхтоўцы раённых «Дажынак» адбылося ў Навасёлках

Навасёлкі – адзін з першых аграгарадкоў у Ляхавіцкім раёне, тут заўжды стараліся падтрымліваць статус добраўпарадкаванага населенага пункта. А сёлета ў жніўні Навасёлкам давядзецца трымаць экзамен: тут пройдзе раённы фестываль-кірмаш «Дажынкі-2022».

Як паведамляў «ЛВ», яшчэ ў мінулым годзе распрацаваны план мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні аграгарадка для падрыхтоўкі раённых «Дажынак». Пэўная частка
работ распачалася яшчэ летась, але асноўны пералік выконваецца сёлета. У мінулы паня-дзелак рабочая група на чале са старшынёй райвыканкама Мікалаем Марозам непасрэдна на месцы прааналізавала ход падрыхтоўчых работ.
На пасяджэнні, якое адбылося ў будынку Навасёлкаўскага сельвыканкама, справаздачу аб зробленым трымалі кіраўнікі падраздзяленняў райвыканкама, арганізацый, устаноў, чыя зона адказнасці знаходзіцца ў дажыначнай сталіцы. Усё па раскла-дзе, запланаваныя работы выконваюцца дакладна ў тэрмін, для
гэтага ёсць неабходныя сродкі,
матэрыялы – менавіта такі адказ гучаў ад прадстаўнікоў райпо,
электрасетак, райбальніцы, аддзялення ААТ «ААБ Беларусбанк», Баранавіцкага РВПС. Адзін са значных участкаў работы – у дарожнікаў. Як запэўніў начальнік ДРБУ-200 Ігар Пілінога, у арганізацыі скарэкціраваны план, і ён выконваецца. З дня на дзень пачнецца падкошванне прыдарожных палос, работы па ўладкаванні праезнай часткі вуліц Школьнай, Маладзёжнай, прыпыначных пунктаў рэйсавага аўтобуса па Школьнай і іншае.
Па словах дырэктара КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэя Чайкоўскага, прыкладна дзесяцідзёнка спатрэбіцца для завяршэння пракладкі цеплатрасы ад мясцовай школы да дзіцячага садка. Дырэктар  ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш расказаў, што набыты неабходныя матэрыялы, фарбы для добраўпарадкавання мехдвара, гаспадарчых пабудоў, агароджы, якія знаходзяцца на балансе гаспадаркі.
Прыгожа, утульна, камфортна – так заўжды сустракаюць наведвальнікаў мясцовы СДК і ўрачэбная амбулаторыя ўрача агульнай практыкі.
І культработнікі, і медыкі прыкладаюць усе намаганні, каб зрабіць тэрыторыю і памяшканні яшчэ больш прывабнымі. Так, у медустанове вядзецца рамонт, мяняецца частка дзвярэй і вокнаў, уладкоўваюцца клумбы.
Вялікі аб’ём работы з насельніцтвам неабходна правесці сельвыканкаму. Кіраўнік раёна парэкамендаваў старшыні Навасёлкаўскага сельвыканкама Аляксандру Мацюшэнку актывізаваць жыхароў не толькі аграгарадка, але і бліжэйшых вёсак
для навядзення парадку як на прыдамавых тэрыторыях, так і на грамадскіх: на могілках, у яблыневым садзе каля царквы і іншых.
Дэталёвае абмеркаванне адбылося на будучай цэнтральнай пляцоўцы «Дажынак» – недалёка ад фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Пакуль тут толькі зялёная траўка, але хутка пачнецца добраўпарадкаванне. Дасканала абмяркоўвалася ўсё – ад размяшчэння герояў жніва да ўладкавання сцэны, гандлёвых палатак, канцэртных і спартыўных пляцовак. Праз некалькі месяцаў менавіта тут прагучаць фанфары ў гонар герояў хлебнай нівы.
Рабочая група пабывала на кожным з аб’ектаў, дзе вядуцца
падрыхтоўчыя работы. Прааналізавалі зробленае, акрэслілі кола пытанняў, з якімі належыць разабрацца літаральна ў бліжэйшы час.
Мікалай Мароз адзначыў, што не так шмат часу да хлебаробска-
га свята, а работ трэба выканаць шмат, прычым на некаторых аб’ектах не патрабуецца значных фінансавых затрат, дастаткова навесці парадак. І без непасрэднага ўдзелу аграгараджан такое добраўпарадкаванне немагчыма.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.