«Усё лепшае для малой радзімы». Раённы конкурс на лепшы арт-аб’ект праводзіцца з 20 мая па 25 чэрвеня

Да ўдзелу ў конкурсе райвыканкам запрасіў арганізацыі і ўстановы ўсіх формаў уласнасці. Удзельнікам конкурсу неабходна прадставіць на разгляд камісіі праектнае рашэнне (эскіз), пажадана ў электронным выглядзе на электронную пошту otdelarh@tut.by ці па адрасе: г. Ляхавічы, пл. Леніна, 3, каб. 210 (з паметкай «на конкурс» і ўказаннем сваіх кантактных даных).

Работы павінны адпавядаць тэматыцы конкурсу, уяўляць эстэтычную і мастацкую каштоўнасць. У памерах канструкцыі (акрамя вышыні, якая павінна быць не менш за 1,5 метра) аўтараў не абмяжоўваюць, але неабходна прадугледзець яе ўстойлівасць і надзейнае мацаванне, бяспечную эксплуатацыю. Арт-аб’ект павінен мець экалагічнае, спартыўнае, пазнавальнае прызначэнне, перадаваць культурныя, самабытныя, нацыя-нальныя традыцыі, традыцыі прад-прыемства і арганізацыі. Сярод патрабаванняў таксама – даўгавечнасць пры эксплуатацыі ў розных умовах надвор’я, магчымасць дэмантажу і транспартавання. Матэрыялы для стварэння стацыянарных аб’ектаў: метал, дрэва, бетон, камень, пластык і іншыя. Вітаецца светлавое афармленне.
Пасля ацэнкі прадстаўленых праектаў камісія дапускае лепшыя да другога этапу конкурсу. Удзельнікі за ўласны кошт вырабляюць арт-аб’екты. Камісія выедзе на месца іх устаноўкі і вызначыць пераможцаў. Крытэрыі для ацэнкі: маштабнасць, арыгінальнасць, крэатыўнасць, яркая творчая падача, ступень навізны, інтэрактыўнасць.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:
сярод прамысловых, будаўнічых, транспартных прадпрыемстваў, прадпрыемстваў лясной гаспадаркі і ЖКГ, банкаўскіх арганізацый і арганізацый сувязі;
сярод сельскагаспадарчых арганізацый;
сярод гандлёвых аб’ектаў;
сярод устаноў адукацыі, культуры, аховы здароўя,сацыяльнай абароны,спорту і турызму.
Пераможцы раённага конкурсу будуць узнагароджаны падчас святкавання Дня горада. А арт-аб’екты ўпрыгожаць не толькі райцэнтр, але і цэнтральныя сядзібы сельсаветаў, тэрыторыі паркаў, месцаў масавага адпачынку і г. д.
Атрымаць кансультацыю па пытанні ўдзелу ў конкурсе можна ў аддзеле архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ райвы-
канкама па нумары 2-16-37 ці 2-15-50.