Чаму ў Залужжы не гараць ліхтары?

«У нашай вёсцы жывуць амаль адны пенсіянеры.
І нам вельмі нязручна, што вечарам не гарыць большая частка вулічных ліхтароў. Звярталіся і ў Крывошынскі сельвыканкам, і ў раён электрасетак, абяцалі, што сітуацыю выправяць. Аднак так і не дачакаліся. І так прадаўжаецца з пачатку зімы…» Вось такі маналог прагучаў днямі на гарачай лініі «Ляхавіцкага весніка». Просьбу аб дапамозе ад жыхароў Залужжа раёнка не магла пакінуць
без увагі.

– Апошнім часам адна з самых распаўсюджаных праб-лем, з якімі звяртаюцца жыхары сельсавета, тычыцца асвятлення. Гэту тэму
ведаем і адразу пра праблемы паведамляем у раён электрасетак у выглядзе заявак, чарговая была адпраўлена ў РЭС
14 лютага. Дарэчы, зараз па ўсім раёне ідзе замена вулічнага асвятлення на энергаэфектыўнае.
Напрыклад, дзве вуліцы ў Свяціцы ўжо з абноўленымі ліхтарамі. Сітуацыю з Залужжам трымаем на кантролі. Між іншым, жыхары павінны бачыць, што там ідуць рамонтныя работы, – адзна-
чыў старшыня Крывошынскага сельвыканкама Сяргей
Баргамон.
Начальнік Ляхавіцкага РЭС Віктар Станкевіч патлумачыў, што ў першай палове сакавіка работа ліхтароў вулічнага асвятлення будзе адноўлена.