З узнагародай!

За плённую працу, высокі прафесіяналізм, актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці раёна адзначаны ўзнагародамі шэраг землякоў.

Граматай раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны галоўны спецыяліст Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў Юлія БАЦКАЛЕВІЧ, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Наталля КІРМЕЛЬ, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ляхавіцкага райвыканкама Алег ТРАЦЦЯК.
Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Ляхавіцкага райвыканкама Наталля МАЦКЕВІЧ, памочнік выхавальніка цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Таццяна ПЕТУХ.
Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта –
загадчык дзіцячай бібліятэкі Ляхавіцкай раённай
цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы Наталля БАГДАНОВІЧ, дырэктар Крыво-шынскай СШ імя Г. С. Здановіча Ала ГУЛІЦКАЯ.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпута-
таў – кіраўнік справамі Альхоўскага сельвыканкама Ларыса КАКУЦІЧ, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Дараўскай СШ Марыя
ПЯТРУШКА.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта аб’яўлена дырэктару цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г. Ляхавічы Людміле ЮНІК, галоўнаму спецыялісту сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Ляхавіцкага райвыканкама Юліі КУНЦЭВІЧ, кіраўніку народнага вакальнага ансамбля гумару і песні «Вечарніца» Навасёлкаўскага СДК Наталлі ПРАЖОГА, пенсіянеру Ірыне КЕРКО.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў аб’яўлена кіраўніку справамі Ганчароўскага сельвыканкама Надзеі ВАСІЛЕЎСКАЙ, галоўнаму спецыялісту аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ляхавіцкага райвыканкама Юліі БЕЦЬКА, галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама Ларысе ЮШКЕВІЧ, галоўнаму спецыялісту па рабоце з дакументамі КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Алене ЛЕСНІК, настаўніку беларускай мовы і літаратуры Навасёлкаўскай СШ Наталлі ПЕТУХ, настаўніку беларускай мовы і літаратуры Конькаўскай СШ Людміле ЛУЗЯНІНАЙ, выкладчыку адасобленага падраздзялення «Ляхавіцкі аграрны каледж» установы адукацыі «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Наталлі ВЯРБІЛА.