Дыялогавая пляцоўка «Час выбраў нас» адбылася ў Навасёлкаўскай СШ

01.03.2024 на базе ДУА «Навасёлкаўская сярэдняя школа» Ляхавіцкага раёна прайшла дыялогавая пляцоўка «Час выбраў нас».

✅️Мэтай сустрэчы стала знаёмства вучняў з лакальнымі канфліктамі XX ст., прычыны іх узнікнення, шляхі вырашэння.

✅️Ганаровымі гасцямі мерапрыемства сталі:
Дудко С.Р. — генерал-маёр у запасе, старшыня беларускай федэрацыі стралковага спорту Рэспублікі Беларусь;
Маёр Андрыеўскі К.К. — старэйшы афіцэр аддзела ўпраўлення Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь;
Русін А.А. — воін-інтэрнацыяналіст, які нёс баявую службу на тэрыторыі Сірыйскай рэспублікі, а таксама настаўнікі гісторыі раёна.