Маёру міліцыі пасуе ўсмешка. 4 сакавіка разам з калегамі Дзень міліцыі адзначаюць і супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў

4 сакавіка разам з калегамі Дзень міліцыі будуць адзначаць і супрацоўнікі Ляхавіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў.
Людзі ў міліцэйскай форме заступаюць на дзяжурствы, выязджаюць на здарэнні, сочаць за парадкам на дарогах і вуліцах вёсак і гарадоў, забяспечваюць спакой і бяспеку. Яны нярэдка рызыкуюць здароўем, а то і жыццём, уступаючы ў супрацьборства са злачыннасцю. Можа таму кожны міліцыянер асабліва даражыць любым імгненнем, праведзеным разам са сваёй сям’ёй, роднымі і блізкімі. Большасць з міліцыянераў і ў свята будзе знаходзіцца на пасту – такая ў іх служба. Але віншаванні ў іх адрас прагучаць як ад кіраўніцтва, так і ад калег і землякоў.
Прычым для некаторых супрацоўнікаў РАУС віншаванні будуць асаблівыя –у двайным памеры.

Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці ў 2023 годзе лепшым сярод аналагічных падраздзяленняў на Брэстчыне прызнана інспекцыя па справах непаўналетніх РАУС
(старшы ўчастковы інспектар Анастасія Карпік), а інспектар аддзялення па грамадзянстве і міграцыі РАУС Юрый Дзямід прызнаны лепшым супрацоўнікам АгіМ на Брэстчыне.

Неаднойчы ў свой адрас Анастасія Карпік чула пытанне, чаму выбрала міліцэйскую прафесію.

– Калі ў школе вызначалася з выбарам будучай прафесіі, міліцыю як месца працы ніяк не разглядала. Пасля заканчэння БарДУ працавала псіхолагам у сацыяльна-педагагічным цэнтры Баранавіцкага раёна і неаднойчы разам з супрацоўнікамі міліцыі наведвала неўладкаваныя сем’і. Мяне заўжды ўражвала, наколькі інспектары па справах непаўналетніх умеюць знаходзіць агульную мову і з дзецьмі, і з дарослымі, як дасканала разбіраюцца ў розных жыццёвых сітуацыях. Усё часцей лавіла сябе на думцы, што таксама хачу паспрабаваць сілы ў такой прафесіі, дзе лішнімі не будуць веды і практыка псіхолага. У 2014 годзе мяне залічылі ў штат Баранавіцкага РАУС у інспекцыю па справах непаўналетніх. Паралельна атрымала вышэйшую юрыдычную адукацыю. Далей разам з мужам, які таксама супрацоўнік міліцыі, служылі ў Брэсце, дзе працавала старшым
інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Але ўсё ж
прыцягненне малой радзімы было вельмі моцным, таму вярнуліся ў Баранавічы. І так атрымалася, што нашым сямейным месцам службы стаў Ляхавіцкі РАУС. З чэрвеня 2021 года з’яўляюся старшым участковым інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх, – расказвае маёр міліцыі Анастасія Карпік. Яна адзначае, што так і не змагла навучыцца не прапускаць чужыя боль і праблемы праз сябе.
Нават дома часта «пракручвае» ў думках рабочыя моманты.
– Упэўнена, што для кожнага цяжкага падлетка ёсць свой «стоп». Аднаму хопіць проста размовы, іншаму патрэбны, напрыклад, выклік разам з бацькамі на камісію па справах непаўналетніх. Ёсць і такія, для каго ўрокам стане наведванне судовага пасяджэння, дзе разглядаецца крымінальная справа непаўналетняга злачынца. А для кагосьці канчатковая кропка – ізаляцыя ў спецыялізаваную закры-
тую ўстанову. Галоўнае, не дазволіць падлетку скаціцца на дно, – сцвярджае Анастасія Карпік.
Яна пераканана, што першынство ў выхаванні за сям’ёй, потым ужо школа, уплыў сяброў, вуліцы. З 30 рабят, якія стаяць на ўліку ў камісіі па справах непаўналетніх, амаль усе жывуць у неўладкаваных ці няпоўных сем’ях. Зрабіць усё магчымае, каб яны не сталі парушальнікамі ці злачынцамі, станоўча паўплываць на сітуацыю ў сям’і – задачане лёгкая, але небезнадзейная. Яна разам са сваёй калегай – інспектарам Валерыяй Ціхановіч – імкнецца зацікавіць падлеткаў разнастайнымі карыснымі справамі, якія працуюць на прафілактыку супрацьзаконных паводзін.
– Канешне, ганарова і пачэсна, што ІСН Ляхавіцкага РАУС пры-
знана лепшай на Брэстчыне, але гэта і большая адказнасць. І, бяс-
спрэчна, жаданне працаваць яшчэ больш вынікова. Удзячны кіраў-
ніцтву РАУС за тое, што вераць і падтрымліваюць у пачынаннях, – гаворыць Анастасія Карпік.
Як сцвярджаюць калегі, самае прыгожае падраздзяленне РАУС –
ІСН – дасягае добрых службовых вынікаў, дзякуючы, у тым ліку, і шчырым усмешкам, якія так пасуюць жанчынам у міліцэйскіх пагонах.

Галіна КАНЬКО.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.