А за падарунак адказныя мужчыны

Ёсць такі дзень, калі мама павінна быць проста прыгожай і прымаць падарункі, а ўсе гаспадарчыя клопаты бяруцца ў надзейныя мужчынскія рукі. У сям’і ляхавічан Вайцяхоўскіх таксама рыхтуюцца да свята!
Пакуль тата Кірыл на працы, на кухні гаспадараць шасцігадовы Арцемій і трохгадовы Мірон (на здымку).
І няхай атрымліваецца не так хутка і спрытна, як у матулі, але ўсё па-даросламу і вельмі старанна. Цеста, формачкі, варэнне – мама Крысціна будзе рада атрымаць у падарунак найсмачнейшае пячэнне, зробленае з усёй шчырай мужчынскай любоўю.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.