Цімур і дзве вікторыі

У Брэсце прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы. На старт выйшлі 1020 юнакоў і дзяўчат 2007–2008 гадоў нараджэння з усіх рэгіёнаў краіны. Праводзіліся спаборніцтвы ў розных дысцыплінах.
Званне аднаго з лепшых у спартыўнай хадзьбе пацвердзіў выхаванец Ляхавіцкай СДЮШАР Цімур Плеўскі. Цімур фінішаваў першым на дыстанцыях дзве і тры тысячы метраў. Таксама ў склад зборнай Брэсцкай вобласці увайшлі Радзівон Бут, які стаў чацвёртым на дыстанцыі дзве тысячы метраў з бар’ерамі, і Ева Кудравец, якая фінішавала пятай на дыстанцыі 1500 метраў з перашкодамі.
Каманда Брэстчыны стала трэцяй у агульнакамандным заліку. Віншаванні нашым таленавітым юным спартсменам, што дапамаглі вобласці трапіць на п’едэстал, і іх трэнерам-выкладчыкам Алене Ульянавай і Андрэю Іванюценку.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.