«Чалавек года» Вячаслаў Жукоўскі

Калі з дырэктарам СААТ “Ляхавіцкі малочны завод” гаворым пра складальнікі паспяховасці прадпрыемства, якое ён узначальвае, Вячаслаў Жукоўскі ў першую чаргу называе калектыў, што ідзе ўпоравень з часам.

Расказвае пра бясконцы працэс мадэрнізацыі вытворчасці, стаўленне ў абсалюце да якасці прадукцыі, работу над асартыментам, адзначыць строгую дысцыпліну і асабістую адказнасць кожнага за свой участак.

У адміністрацыйным будынку завода безліч прэстыжных узнагарод з прэстыжных конкурсаў, у цэхах – бездакорныя чысціня, парадак, за работай сучасных вытворчых ліній сочаць выдатна падрыхтаваныя спецыялісты, у любімым ляхавічанамі магазіне фірменнага гандлю “Верас” – заўсёдны “аншлаг”. Пра што сціпла прамаўчыць Вячаслаў Уладзіміравіч, дык гэта пра асабістую ролю – яго як кіраўніка ў сённяшнім дні малочнага. Не пабаюся сцвярджаць: без Жукоўскага наўрад ці атрымалася б так вынікова, так прыгожа, так сучасна – і па змесце, і па форме. Можна па-добраму пазайздросціць гэтаму аптымальна-выдатнаму спалучэнню асобы дырэктара і калектыву, узаемаразумення, узаемапавагі і бесперапыннага самаўдасканалення.

Колькі разоў па колькіх стваральных і жыццесцвярджальных нагодах “ЛВ” расказваў пра гонар раёна – наш малочны! І вось зноў спяшаемся паведаміць: дырэктару сумеснага адкрытага акцыянернага таварыства “Ляхавіцкі малочны завод” Вячаславу Жукоўскаму прысвоена ганаровае званне “Чалавек года” ў галіне эканомікі і фінансаў – такое рашэнне абласны выканаўчы камітэт прыняў з фармуліроўкай “за дасягнутыя высокія вынікі і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё вобласці па выніках работы за 2013 год”. 1 мая ў Брэсце з удзелам старшыні аблвыканкама Канстанціна Сумара адбылося ўшанаванне герояў года.

Шчыра радуемся, віншуем, ганарымся!

Дарэчы, сярод пятнаццаці чалавек, хто сёлета на Брэстчыне ўдастоены гэтага высокага звання, і старшыня абласной арганізацыі ГА “Беларускі саюз журналістаў” Георгій Тамашэвіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *