Колькасць змяншаецца – гэта плюс. З якімі праблемамі звяртаецца насельніцтва ў Ляхавіцкі райвыканкам

Звароты грамадзян – тэма важная і актуальная. Па якасці работы з імі можна ў поўнай меры даваць адзнаку і мясцовай уладзе, і службам, і арганізацыям.

ШТО ЗА МІНУСАМ?
Кіраўнік справамі райвыканкама Уладзімір Стыкуць, які курыруе пытанні работы са зваротамі, пачынае са станоўчых лічбаў. За апошнія тры гады назіраецца ўстойлівае змяншэнне колькасці зваротаў грамадзян, якія паступілі ў райвыканкам. Летась іх было 236.
Большая частка прыпадае на пісьмовыя звароты і тыя, што пасту-
паюць на прамыя тэлефонныя лініі.
Жыхары сельскай мясцовасці аддаюць перавагу вусным зваротам.
Тэматыка зваротаў ахоплівае шырокі спектр праблем, якія ўздымаюць гараджане і вяскоўцы. Расце колькасць зваротаў па пытаннях жыллёвага фонду і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, асабліва гэта тычыцца добраўпарадкавання населеных пунктаў. Вялікая колькасць зваротаў датычыць рамонту і ўтрымання дарог, землеўладкавання і землекарыстання.
Асаблівая ўвага – разгляду калектыўных зваротаў. За мінулы год іх колькасць павялічылася і склала 32.
І тут у лідарах пытанні жыллёва-камунальный сферы і дарож-
ныя – іх 84 працэнты ад агульнай колькасці. Згодна з заканадаўствам, калектыўныя звароты разглядаюцца з выездам на месца.
Рамонт дарожнага пакрыцця на завулку Яблыневым у райцэнтры, добраўпарадкаванне могілак у Гулічах, аднаўленне аварыйных участкаў ізаляцыі трубаправода і вентыляцыйных вокнаў падвала дома № 46 у Ляхавічах, рамонт шматкватэрнага дома № 3 па вуліцы 8 Сакавіка ў Востраве і дома № 8 па вуліцы Южакова ў горадзе – толькі частка станоўча вырашаных калектыўных зваротаў у 2023 годзе.
Кіраўнік справамі звярнуў увагу, што па-ранейшаму маюць месца паўторныя звароты, летась іх зарэгістравана восем. Разам з тым абгрунтаваным прызнаны толькі адзін – па рамонце даху дома № 2 па вуліцы Маладзёжнай у Зубелевічах.

Вырашана станоўча
У мінулым годзе кіраўніцтвам райвыканкама праведзена 52 аса-
бістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Папярэдні запіс на асабісты прыём дае магчымасць больш дэталёва прааналізаваць пастаўленыя ў зваротах пытанні. Так, за мінулы год 16 пытанняў былі вырашаны яшчэ да прыёму. Эфектыўнай формай узаемадзеяння ўлады з насельніцтвам зарэкамендавалі сябе сустрэчы ў працоўных калектывах і з насельніцтвам па месцы жыхарства. У 2023 годзе па выніках праведзеных сходаў грамадзян па вырашэнні мясцовых пытанняў кіраўніцтвам райвыканкама дадзена 56 даручэнняў, якія разгледжаны і выкананы. Практыка прадаўжаецца і сёлета.
На разгляд у райвыканкам перанакіраваны два звароты з аблвыканкама (у 2022 годзе – 16). Усяго ж у аблвыканкам летась паступіла ад жыхароў Ляхавіччыны 53 звароты (у 2022 годзе – 77). Задаволены пытанні наконт рамонту дарожнага пакрыцця на вуліцы Спакойнай і завулку Спакойным у райцэнтры, асфальтавання вуліцы Сонечнай у Ляхавічах, прывядзення ў належны стан дарожнага пакрыцця вуліц Лясной і Садовай у Ганчарах і іншыя.

На месцах недапрацавалі
Трэцяя частка зваротаў, якія паступілі ў райвыканкам і вышэйшыя органы, адносіцца да кампетэнцыі сельскіх органаў улады. І гэта сведчыць, што сельвыканкамы ў пэўных пытаннях недапрацоўваюць. Напрыклад, на працягу доўгага часу жыхарка Федзюкоў прасіла навесці парадак на суседнім пустуючым участку. Сітуацыя была выпраўлена толькі пасля накіравання даручэнняў у Конькаўскі сельвыканкам. Да старшыні КДК Брэсцкай вобласці звярнулася жыхарка Жарабковічаў па пытанні навядзення парадку на могілках аграгарадка. Праблема была знята ў кароткія тэрміны.
Выяўляюцца і факты валакіты, фармалізму з боку службовых асоб, у прыватнасці гэта тычыцца Ляхавіцкага камунгаса. Калектыўны зварот жыхароў завулка Яблыневага ў райцэнтры па пытанні рамонту дарожнага пакрыцця не вырашаўся з 2022 года, пытанне на кантроль не ставілася, адказы заяўнікам не накіроўваліся. Тэма закрыта толькі пасля таго, як гараджане звярнуліся ў райвыканкам.
Рамонт аўтадарогі ад Падлесся да Шавялёў і па вуліцы Цэнтральнай у Шавялях, рамонт даху шматкватэрнага жылога дома ў Зубелевічах і ў вёсцы Дарава-Чыж, рамонт вулічна-дарожнай сеткі ў вёсцы Літве, аднаўленне работы каналізацыйна-помпавай станцыі ў Куршынавічах – звароты грамадзян, якія пакуль так і не вырашаны.

Кожнаму звароту – належная ўвага
Падводзячы вынікі абмеркавання пытання на пасяджэнні райвы-
канкама, кіраўнік справамі рэзюмаваў, што ў рабоце са зваротамі мяняць падыходы не патрабуецца, а вось якасць разгляду і хуткасць дапамогі неабходна ўзмацніць. Кожнаму паступіўшаму ад насельніцтва звароту павінна надавацца належная ўвага.
Старшыня райвыканкама Мікалай Мароз падкрэслівае, што на любым узроўні работы са зваротамі грамадзян, у першую чаргу, неабходна выключыць фармальны падыход, а ў Год якасці такое патрабаванне асабліва актуальнае і важнае. Звяртаючыся да старшыняў сельвыканкамаў, кіраўнік раёна заклікаў да больш уважлівага дыялогу з мясцовым насельніцтвам, каб бачыць і чуць праблемы, што хвалююць землякоў, бо частку пытанняў можна папярэдзіць ці выправіць на самым пачатку іх узнікнення.
Галіна КАНЬКО.