Прафарыентацыйны майстар-клас. У Ляхавіцкім аграрным каледжы прайшоў дзень адчыненых дзвярэй

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Напрыканцы мінулага тыдня Ляхавіцкі аграрны каледж запрасіў каля 250 навучэнцаў 9 – 11-х класаў гарадскіх і сельскіх школ раёна на дзень адчыненых дзвярэй. Які плён ад такіх мерапрыемстваў, і наколькі яны запатрабаваны ў школьнікаў?

– Не першы год ладзім такія сустрэчы з патэнцыяльнымі навучэнцамі агракаледжа. Разумеем, што ў многім ад якаснага правядзення прафарыентацыйнай работы залежыць і чарговы набор абітурыентаў. Імкнёмся ў самых разнастайных формах расказаць старшакласнікам пра спецыяльнасці, чым жывуць каляджане, чым займаюцца ў вольны ад вучобы і практычных заняткаў час, адказваем на пытанні, паказваем і расказваем. Нашы выкладчыкі заўжды старанна рыхтуюцца да мерапрыемства, каб заахвоціць хлопчыкаў і дзяўчынак на атрыманне аграрнай прафесіі. Прыемна, што рабяты праяў-
ляюць інтарэс. А тое, што сярод нашых навабранцаў заўжды ёсць выпускнікі школ Ляхавіччыны, чым не пацвярджэнне мэтазгоднасці правядзення такіх сустрэч. Акрамя таго, праводзім разнастайныя кірмашы мэтавай падрыхтоўкі, выязджаем з прэзентацыяй у школы, прычым
не толькі нашага раёна. 23 сакавіка, як і ўсе ВНУ і ССНУ, будзем удзельнічаць у Адзіным дні адчыненых дзвярэй, –
адзначае дырэктар ЛАКа Ірына Прыступа-Юнік.
На ўласныя вочы ўбачыць, як сеяць, апрацоўваць сельскагаспадарчыя культуры, датыкнуцца да бульбы розных сартоў, палюбавацца прыгожымі пакаёвымі раслінамі, пачаставацца стравамі з бульбы – толькі частка таго, што чакала школьнікаў
у мінулую суботу ў каледжы.
А як вам «вітамінны перапынак», «анатамічнае паляванне», «ландшафтная майстэрня», самастойная праверка якасці малака, мядовая дэгустацыя і нават медыцынскае абследаванне жывёл? А яшчэ
самыя смелыя паспрабавалі,
праўда, у суправаджэнні работніка каледжа, кіраваць трактарам. Гэтаму таксама можна навучыцца ў агра-
каледжы.
Дарэчы, як і ў вучэбнай частцы,
так і ў плане арганізацыі вольнага
часу ЛАКу ёсць чым пахваліцца. Шматлікія гурткі па інтарэсах, спартыўныя секцыі, аматарскія аб’яднанні прапануюць каляджанам нямала карыснага для агульнага развіцця.
Важкі аргумент на карысць навучання ў каледжы – магчымасць пражывання ў добраўпарадкаваным інтэрнаце.
Тое, што жыццё навучэнцаў ЛАКа насычанае, пацвердзіла і канцэртная праграма. Змястоўнай стала і дыяло-
гавая пляцоўка. Сустрэча запомні
лася, спадабалася, і, напэўна, сярод
яе ўдзельнікаў ёсць і будучыя
каляджане.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.