Паставілі задачы максімум, каб і іх пераўзысці. «Шлях новы» падвёў вынікі за 2023 год

Напрыканцы мінулага тыдня адкрытае акцыянернае таварыства
«Шлях новы» падвяло вынікі 2023 года, прааналізавала работу кожнай галіны сельгаспрадпрыемства, дало адзнаку зробленаму і вызначылася з задачамі на бягучы год.

Справаздачны гадавы сход пачаўся з пытання аб выніках фінансава-гаспа-дарчай дзейнасці таварыства. Справаздачу трымаў дырэктар ААТ «Шлях новы» Андрэй Коктыш:
– За 2023 год адкрытым акцыянерным таварыствам «Шлях новы» выканана асноўная частка пастаўленых задач, выкананы даведзены паказчык па валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супастаўных цэнах, тэмп росту склаў 119,4 працэнта пры заданні 105,5 працэнта. У тым ліку тэмп росту прадукцыі жывёлагадоўлі склаў 124,9 працэнта, прадукцыі раслінаводства – 113,3 працэнта.
Сярод важных момантаў, на якія звярнуў увагу кіраўнік гаспадаркі – неабходнасць павышэння якасці здаваемага малака. У 2023 годзе дзяржаве было прададзена ў заліковай вазе 12 344 тоны малака, што на 2 496 тон больш узроўню 2022-га. Гатункам экстра было здадзена 29,7 працэнта, што на 10,5 працэнта менш за папярэдні год.
І хоць ёсць пэўныя праб-лемныя пытанні ў кантэксце рэалізацыі жывёлы, у цэлым ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі выручана 14 399 тысяч рублёў, атрымана прыбытку 780 тысяч рублёў. Дзякуючы рэалізацыі малака прадукцыя жывёлагадоўлі прыбытковая. Рэнтабельнасць жывёлагадоўлі склала 5,7 працэнта (да ўзроўню 2022 года павялічылася на 1,2 працэнта).
– Мы можам сёння нарасціць нашы лічбы. У прадпрыемства вялікі патэнцыял, і тэмпы рос-ту апошніх гадоў пацвярджаюць гэта. Адказнасць на сваім участку залежыць ад кожнага з калектыву ААТ «Шлях новы»: калі на фермах, на мехдварах, палях, цэхах усталюецца агульнае ўсведамленне, што за вынік адказваем разам, лічбы не прымусяць чакаць. Сёння наша сіла ў працавітых руках. Стараемся будавацца-рэканструявацца. Усё дзеля плённай працы, – адзначыў Андрэй Коктыш.
Канешне, будаўнічыя работы мінулага года ўнушальныя. Часткова рэканструяваны аб’екты жывёлагадоўчага прызначэння: будынак сухастою і раздою МТФ «Навасёлкі», цялятнікі для ўтрымання маладняку на МТФ «Навасёлкі» і ферме «Малое Падлессе» (з добраўпарадкаваннем выгулаў і прылеглай тэрыторыі).
Таксама пабудаваны і ўведзе-ны ў эксплуатацыю два кароўнікі і даільна-малочны блок на МТФ «Літва», дзе размешчаны
640 галоў дойнага статка. Пачата будаўніцтва прафілак-торыя для цялят на МТФ «На-васёлкі». І на бягучы год хапае будаўнічых клопатаў.
Значным у 2023 годзе было і тэхнічнае абнаўленне. Набылі тэхніку на суму 3 488 тысяч рублёў, з іх каля 880 тысяч рублёў – уласныя сродкі,
2 609 тысяч рублёў – у лізінг. У далейшым у планах на 2024 год весці тэхнічнае перааснашчэнне машынна-трактарнага парка.
Канешне, пытанне нумар адзін – зябеспячэнне моцнай кармавой базай.
Мінулы ўборачны сезон падарыў нямала імёнаў на жніўную Дошку гонару з працоўным адрасам «Шлях новы». Намалочана 12 841 тона
збожжавых і зернебабовых культур з улікам кукурузы на зерне пры ўраджайнасці 57,2 цэнтнера з гектара, рапсу – 1 638 тон (ураджайнасць 32,2 цэнтнера з гектара).
Абмеркавалі, здаецца, усе нюансы і дэталі. Галоўнае, што адчувалася, узаемаразуменне, кожны на сваім участку ведае, з чым і над чым працаваць. Пустых абяцанняў не павінна быць.
Сёння «Шлях новы» ўпэўнена задае тэмп і лідзіруе ў сельскагаспадарчых табліцах. Таварыству не цікава дасягнуць, хутчэй, перасягнуць і паказаць максімум. Сакрэт, здаецца, у простым – не хаваць праблемы, а вырашаць іх. Як і ў любой сям’і, павінны быць разуменне і давер.
За апошнія гады гаспадарка важка заявіла пра сябе. Спачатку ўлажыліся ў калек-тыў – паабяцалі і не падвялі. Праманіторылі фінансавыя справы і амаль закрылі даўгі, абнавілі мехдвор, будуюцца сельгасаб’екты, ды і ў калек-тыве не мала дынастый, моладзь вяртаецца ў свой «Шлях новы». Тут усе ўмовы – заработная плата, годныя ўмовы працы, «квадратныя метры» для ўладкавання шчаслівага жыцця.
Завяршальны акорд быў па-сапраўднаму святочным. За годную працу – годная ўзнагарода. Кіраўнік прад-прыемства ад душы віншаваў лепшых з лепшых, а да грамат – салідныя падарункі.
Дадалі святочнасці калектывы і артысты мастацкай самадзейнасці раёна.
Маргарыта Кухта-Маслоўская.