Тэхналогіі гарантуюць. У Малагарадзішчанскім сельскім клубе сабраліся прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў СУП «Белазем’е» на справаздачны сход

Вось ужо трэці год, як СУП «Белазем’е», дзе зараз працуе больш за 150 чалавек, значыцца сярод сельгаспрадпрыемстваў Ляхавіччыны. Гаспадарка створана на базе і на асноўных фондах ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», маёмасць якога на аўкцыёне ў 2021 годзе купіла ААТ «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат».

У мінулую пятніцу ў Малагарадзішчанскім сельскім клубе сабраліся прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў СУП «Белазем’е» на справаздачны сход. Удзел у сходзе ўзялі генеральны дырэктар ААТ «Бярозаўскі мясакансер-вавы камбінат» Святаслаў Піва, намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама Аляксей Галяк.
Рост вытворчасці валавой прадукцыі за мінулы год склаў 109,1 працэнта пры заданні 107 працэнтаў. 116 працэнтаў да ўзроўню 2022 года – вытворчасць раслінаводства, 99,1 працэнта – жывёлагадоўлі. З такіх лічбаў пачаў справаздачу аб зробленым летась першы намеснік дырэктара «Белазем’я» Максім Пузевіч. Як паказаў час і статыстыка, мінулы год для гэтай сельгасарганізацыі ў раслінаводстве стаў паспяховым. Напрыклад, ура-джайнасць збожжавых павялічылася на 14 працэнтаў у параўнанні з 2022 годам і склала 35,7 працэнта, што даволі нядрэнна для тутэйшых не надта ўрадлівых земляў. Гэта, у сваю чаргу, дало магчымасць засыпаць дадаткова ў запас 902 тоны збожжа, якога хапіла на тры месяцы фуражу для БРЖ.
З плюсам, зноў жа, да ўзроўню 2022 года выйшлі і па рапсе. Што тычыцца нарыхтоўкі кармоў, то тут, па словах Максіма Пузевіча, ёсць пэўнае зніжэнне: сенажу назапашана 92,3 працэнта да ўзроўню 2022 года, усяго нарыхтавана 10 683 тоны кармавых адзінак (у 2022 годзе – 11 757 тон).
Як адзначылі ў райсельгасхарчы, летась у сельгаспрадпрыемства былі пэўныя праблемы з тэрмінамі нарыхтоўкі кармоў, іх колькасцю і якасцю, не хапала траншэй для захоўвання сіласу і сенажу. Адмоўна на кармавы запас паўплывала тое, што ў 2022 годзе шматгадовых траў было пасеяна толькі на 47 працэнтах плошчаў, адведзеных пад гэту культуру.
У 2023 годзе валавы збор рапсу склаў 123 працэнты да ўзроўню 2022 года, павялічылася і ўраджайнасць гэтай культуры. Рапс пайшоў на перапрацоўку, парадавала масланасенне рапсу, макуха выкарыстоўвалася ў якасці кармавой адзінкі ў рацыёне БРЖ. Магчыма, па словах Святаслава Піва, мэтазгодней было б прадаць рапс, а на атрыманыя за яго грошы купіць якасныя і збалансаваныя кармы.
Перад калектывам у раслінаводчай галіне на 2024 год пастаўлены маштабныя задачы. Неабходна будзе выканаць значна большы аб’ём работы ў сувязі з тым, што «Белазем’е» дадаткова атрымала ў карыстанне 500 гектараў сельгасугоддзяў на тэрыторыі Ляхавіцкага раёна.
Як падкрэсліў Святаслаў Піва, асноўная галіна, якая павінна прыносіць важкі фінансавы плюс – жывёлагадоўля. Выручка ад рэалізацыі прадукцыі жывёлагадоўлі займае ў гэтым сельгаспрадпрыемстве 75,7 працэнта ад усёй выручкі. У жывёлагадоўлі «Белазем’е» летась спрацавала з мінусам. Толькі па прычыне таго, што валавы надой малака ў цэлым па гаспадарцы зменшыўся на 250 тон, недаатрымана некалькі мільёнаў рублёў. На рост мінуса паўплывалі і якасныя паказчыкі малака. На перапрацоўку адпраўлена 42 працэнты малака вышэйшым гатункам, 49,4 працэнта – гатункам экстра і 8,6 працэнта – першым. Такім чынам, у казну сельгаспрадпрыемства недапаступіла 465 тысяч рублёў, якія б можна было атрымаць, калі б малако ішло гатункам экстра. І гэта, як падкрэсліў генеральны дырэктар Бярозаўскага мясакансервавага камбіната, недапрацоўка не толькі кіраўніцтва «Белазем’я», але і кожнага на сваім канкрэтным участку работы – жывёла-вода, аператара машыннага даення, заатэхнічнай службы і г. д. Зніжэнне дапушчана і ў сярэднясутачных прывагах БРЖ, а таксама ў пагалоўі. Па рэа-лізацыі мяса «Белазем’е» плюсанула –
142 працэнты да ўзроўню 2022 года. Калі летась сярэднясутачныя прывагі БРЖ склалі 602 грамы, то ў планах на сёлета –
680 грамаў. Максім Пузевіч зазначыў, што адной з першачарговых задач для больш паспяховай работы прадпрыемства з’яўляецца зніжэнне ўсіх матэрыяльных затрат, у тым ліку гаруча-змазачных матэрыялаў, электраэнергіі, неабходна больш рацыянальна выкарыстоўваць кармы, забяспечыць зніжэнне сабекошту прадукцыі.
Яшчэ адзін важны напрамак, на які трэба звярнуць увагу, па словах Святаслава Піва, – павелічэнне пагалоўя буйной рагатай жывёлы. Па меры магчымасці Бярозаўскі мясакансервавы камбінат будзе і далей дапамагаць у набыцці БРЖ, але ж і сама гаспадарка павінна паклапаціцца пра гэта. Гендырэктар мяса-камбіната рэзюмаваў: каб мець добры вынік, трэба прытрымлівацца тэхналогій і ў раслінаводстве, і ў жывёлагадоўлі.
За мінулы год далі справаздачу галоўны бухгалтар Данута Лойка і галоўны эканаміст Зінаіда Жамойдзік.
Святаслаў Піва адзначыў, што ў калектыва «Белазем’я» вялікі патэнцыял, але рэалізаваць яго можна толькі пры ўмове, калі на агульны вынік будзе працаваць зладжаная каманда.
Максім Пузевіч падзякаваў работнікам «Белазем’я» за нялёгкую сялянскую справу і назваў рэальнымі пастаўленыя перад калектывам задачы.
Пасля завяршэння афіцыйнай часткі сходу для работнікаў сельгас-прадпрыемства была арганізавана канцэртная праграма калектывамі і самадзейнымі артыстамі Конькаўскага, Дараў-скага СДК, Малагарадзішчанскага СК і народнай эстраднай студыі «Экспрэс».
Галіна КАНЬКО.