За журавінамі. Ляхавіцкі раённы ФСК плануе незвычайную экскурсійную паездку па зборы ягад (журавіны)

Жыхары і госці Ляхавіцкага раёна!
Ляхавіцкі раённы ФСК плануе незвычайную экскурсійную паездку па зборы ягад (журавіны). Вы зможаце не толькі забяспечыць сябе і блізкіх гаючай ягадай, але і палюбавацца некранутай прыродай роднага краю.
Маршрут паездкі:
Ляхавічы – урочышча в. Навасёлкі – Ляхавічы.
Папярэдні кошт паездкі 14 рублёў.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 6-05-58, +37529-798-49-87,
+37529-825-42-65.