У Ляхавіцкім раёне пайшоў першы бярозавік

Усе шэсць лясніцтваў правялі падрыхтоўчыя работы, вызначыліся з дзялянкамі для нарыхтовак і пачалі збіраць ураджай бярозавіку.

– Сёлетняя нарыхтоўка бярозавага соку адрозніваецца ад папярэдніх гадоў маштабамі. Працуем толькі для патрэб насельніцтва, сыравіну на Ляхавіцкі кансервавы завод у гэтым годзе прадаваць не будзем. Летась лясгас прадаў каля 12 тон соку насельніцтву, столькі будзе і для ўраджаю-2024. Кошт аднаго літра застаецца мінулагоднім – у межах 18 капеек. Апошнімі днямі сок пайшоў актыўней. Найбольшай папулярнасцю зараз бярозавік карыстаецца ў Ляхавіцкім, Востраўскім, Мядзведзіцкім лясніцтвах, – расказвае інжынер вытворчага аддзела лясгаса Анастасія Шчука.