Залог якаснай вады. Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што адзначаецца ў Беларусі ў чацвёртую нядзелю сакавіка

Прафесійнае свята – Дзень работнікаў бытавога абслугоўвання насельніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, што адзначаецца ў Беларусі ў чацвёртую нядзелю сакавіка, – многія ляхавіцкія камунальнікі сустрэнуць на працоўным месцы – такая ў іх работа.
Колькі кампліментаў наш горад атрымлівае ад яго гасцей!
А ўзорны парадак у большасці – справа рук работнікаў КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Добраўпарадкаванне – толькі частка камунальна-бытавых паслуг, якія спажыўцы атрымліваюць ад камунгаса.

– Ад прафесіяналізму, уважлівых адносін камунальнікаў да спажыўцоў залежаць іх настрой і камфорт. Будзем і далей імкнуцца працаваць якасна ў сферы камунальнага і бытавога абслугоўвання, – падкрэслівае дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Андрэй Чайкоўскі.

Майстар ачышчальных збудаванняў Аляксей Зуй (у цэнтры), машыніст Юрый Грыцкевіч і аператар Мікалай Русакевіч.
Загадчык лабараторыі Алена Якубоўская
і машыніст Андрэй Анікей.

На прапанову назваць лепшую службу, кіраўнік камунгаса адзначае, што на кожным участку шматпрофільнага прадпрыемства ёсць свае працоўныя дасягненні, работнікі-выдатнікі.
Напярэдадні прафесійнага камунальнага свята «ЛВ» завітаў на ўчастак «Водаправоднай і каналізацыйнай гаспадаркі».
Пад’ём вады са свідравін, ачыстка, транс-парціроўка і падача яе ў дамы і кватэры землякоў, адміністрацыйныя будынкі і вытворчыя памяшканні, збор і ачыстка сцёкавых водаў – паўсядзённыя клопаты работнікаў тутэйшага пад-раздзялення камунгаса. Зладжаны калектыў (тут працуе 37 чалавек) амаль два дзесяцігоддзі ўзначальвае Уладзімір Ракавец.
Сёння падраздзяленне абслугоўвае 16 станцый абязжалезвання, адна з якіх у райцэнтры, астатнія ў сельскай мясцовасці. Напрыклад, толькі гарадская за суткі ў сярэднім перапрацоўвае звыш 2 200 кубаметраў вады. Даныя неаднаразовых даследаванняў, праве-дзеных лабараторыяй камунгаса, пацвярджаюць: узровень жалеза ў водаправоднай вадзе ў Ляхавічах у дапушчальнай норме. Скаргаў ад гараджан на якасць вады апошнім часам амаль не паступае, а празрыстая вада з крана ў кватэрах – таму пацвярджэнне.
– У Год якасці – увага на якасны аспект вады яшчэ больш узмацніцца. Увядзенне ў эксплуатацыю новых і рэканструкцыя старых аб’ектаў –
у паўсядзённых планах камунгаса. Летась уведзены ў эксплуатацыю станцыі абязжалезвання ў Каранеўшчыне і Ураджайнай, перакладзена водаправодная сетка працягласцю 4,2 кіламетра ў Галаўнінцах і Малым Гарадзішчы. Пачаты работы па рэканструкцыі ачышчальных збудаван-няў у райцэнтры, яны прадаўжаюцца сёлета (калі ўсё пойдзе, як планавалася, то напрыканцы 2024 года аб’ект запрацуе). Наваселлі ў выглядзе станцый абязжалезвання чакаюцца ў гэтым годзе ў Свяціцы і Зубелевічах. Будуць рамантавацца водаправодныя сеткі ў Свяціцы, Зубелевічах, Ураджайнай. Не забываем і пра станцыі абязжалезвання са «стажам». Ужо сёлета адноўлены такі аб’ект у Літве (пабудаваны ў 2008 годзе), на чарзе ў Ліпску і Жарабковічах, – расказвае Уладзімір Ракавец.
Майстар і па паса-дзе, і па ўменні працаваць – гэта пра Андрэя Кірыковіча. З года ў год расце прафесіяналізм, з якім яны ахвотна дзе-ляцца з іншымі, аператара Мікалая Русакевіча, слесара Яўгенія Захаранкі, машыніста каналізацыйна-помпавай станцыі Юрыя Грыцкевіча, машыніста станцыі абязжалезвання Андрэя Анікея. На кожным участку паступлення да спажыўца вельмі ашчадна даследуе ваду на розныя паказчыкі загадчык лабараторыі Алена Якубоўская.
«ЛВ» шчыра віншуе калектыў Ляхавіцкага камунгаса з прафесій-ным святам, зычыць поспехаў у рабоце, новых дасягненняў і здзяйсненняў, дабрабыту і ладу ў сем’ях, міру і згоды.

Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.