Бочка для камфорту. Плануецца прыбыццё вакуумнай бочкі для аказання паслуг насельніцтву

Па кароткім нумары 115 землякі звяртаюцца за вырашэннем сваіх бытавых момантаў – забіліся трубы, працякае дах, адсутнічае вада і іншае. Сярод рэйтынгавых і пытанне, што датычыць адпампоўвання мясцовай каналізацыі.

Як паведамілі ў камунгасе, на пачатак красавіка плануецца прыбыццё вакуумнай бочкі для аказання паслуг насельніцтву па адпампоўванні мясцовай каналізацыі ёмістасцю 4 кубічныя метры. Гэта павінна зняць многія спрэчныя моманты. Алгарытм застанецца ранейшым. У сельскай мясцовасці заяўкі будуць збірацца ў сельвыканкаме, пасля будзе адпраўляцца заяўка ў ЖКГ.
Для гарадскіх жыхароў дастаткова звярнуцца ў камунгас, зрабіць аплату і атрымаць паслугу. Кошт такой паслугі для вяскоўцаў і гараджан аднолькавы – 36,94 рубля за адну выпампаваную бочку.