Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Ляхавіцкага райвыканкама ініцыяваў гарадское добраўпарадкаванне
Зрабіць Ляхавіччыну яшчэ больш утульнай і добраўпарадкаванай — з такім памкненнем узяліся за справу землякі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна.
У ініцыяваным аддзелам ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама гарадскім добраўпарадкаванні ўзялі ўдзел актывісты БРСМ, Маладзёжнага парламента пры райсавеце, прафсаюзаў, таварыства Чырвонага Крыжа, “Белай Русі”, БСЖ, Беларускага фонда міру, АСВОДа, Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане.
Больш за 50 чалавек размеркаваліся па розных аб’ектах горада і з энтузіязмам узяліся за навядзенне чысціні і парадку.
Вырашылі ўнесці свой уклад у справу дзяржаўнай важнасці — плённа папрацаваць ў межах месячніка па навядзенні чысціні і парадку. Цудоўна, што нашу ініцыятыву падтрымалі. Разам мы здольныя на многія добрыя справы, — адзначае старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак.









