Хто лічыцца занятым у эканоміцы. Што важна ведаць

Пастаянна дзеючая камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ляхавіцкага раёна інфармуе пра змяненні ў заканадаўстве па пытаннях рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва».

Пастановай Урада ад 25.01.2024 № 53 «Аб змяненні пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 сакавіка 2018 г. № 239 і ад 31 сакавіка 2018 г. № 240» перагледжаны крытэрыі аднясення да занятых у эканоміцы для мэт рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. № 3 «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва» асобных катэгорый грамадзян.
З 1 лютага 2024 года зменены крытэрыі аднясення да занятых у эканоміцы грамадзян, якія працуюць на тэрыторыі дзяржаў – удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза (на 01.01.2024 – Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан,
Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя).
Цяпер да занятых у эканоміцы могуць быць аднесены толькі грамадзяне, якія працуюць на тэрыторыі ўказаных краін па працоўным дагаворы (кантракце) або праходзяць службу па кантракце (раней да занятых у эканоміцы маглі быць аднесены таксама грамадзяне, якія на тэрыторыі краін – удзельніц Еўразійскага эканамічнага саюза выконвалі работы па грамадзянска-прававых дагаворах, з’яўляліся індывідуальнымі прадпрымальнікамі, ажыццяўлялі іншыя віды самазанятасці).
З 5 лютага 2024 года для аднясення індывідуальных прадпрымальнікаў да занятых у эканоміцы абавязковай умовай з’яўляецца выплата імі падаткаў, прычым дзеянне данай нормы распаўсюджваецца на адносіны, што ўзнікаюць з 1 кастрычніка 2023 года (да ўказанай даты дастатковым з’яўляўся сам факт дзяржаўнай рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка).
З 1 сакавіка 2024 года для прызнання занятым у эканоміцы грамадзян, якія вырабляюць прадукцыю раслінаводства (акрамя прадукцыі кветкаводства, дэкаратыўных раслін, іх насення і расады) і жывёлагадоўлі (далей – якія вырабляюць сельгаспрадукцыю), адной з абавязковых умоў з’яўляецца наяўнасць у іх рэгістрацыі па месцы жыхарства на тэрыторыях, вызначаемых рашэннямі аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама.
У Брэсцкай вобласці такія тэрыторыі вызначаны рашэннем Брэсцкага аблвыканкама ад 27 лютага 2024 г. № 155.
У яго ўключаны ўсе населеныя пункты вобласці за выключэннем гарадоў Баранавічы, Брэста, Кобрына, Пінска.
Акрамя таго, грамадзяне, якія вырабляюць сельгаспрадукцыю, з 1 сакавіка 2024 года могуць быць прызнаны занятымі ў эканоміцы толькі пры ўмове фактычнага знаходжання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пры сумарнай 30-дзённай адсутнасці на тэрыторыі краіны ў квартале, за які сфарміравана база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, такія асобы не змогуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па субсідзіруемых тарыфах.
Фактычнае знаходжанне на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца абавязковай умовай для пры-знання занятымі ў эканоміцы таксама для грамадзян, занятых выхаваннем дзяцей,у тым ліку дзіцяці-інваліда: з 1 сакавіка 2024 года пры сумарнай 30-дзённай адсутнасці на тэрыторыі краіны ў квартале, за які сфарміравана база даных, гэта катэгорыя грамадзян таксама будзе аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі па поўным кошце (выключэнне складаюць толькі выпадкі выезду на лячэнне, аздараўленне).
З 1 красавіка 2024 года прадугледжана, што грамадзяне,
звесткі пра якіх маюцца ў базе даных, якія звярнуліся ў пастаянна дзеючыя камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва і прадаставілі дакументы, што пацвярджаюць занятасць, не ўключаюцца ў спіс працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць жыллёва-
камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, пачынаючы з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам звароту ў камісію.
Таксама з 1 красавіка 2024 года мяняецца перыядычнасць фарміравання спіса працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы, якія аплачваюць жыллёва-камунальныя паслугі па цэнах (тарыфах), што забяспечваюць поўную кампенсацыю эканамічна абгрунтаваных затрат на іх аказанне, са штоквартальнай на штомесячную.

Камісія па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва Ляхавіцкага раёна.

Фота з сайта https://news2.ru