“Залатое пяро” ва ўзнагароду!

Важкая і прыгожая нагода парадавацца за нашага калегу Сяргея Варановіча, які стаў лаўрэатам прэстыжнага рэспубліканскага творчага конкурсу Беларускага саюза журналістаў “Залатое пяро”, і за нашу раёнку, публікацыі якой суправаджаюцца здымкамі Сяргея, адзначанымі так высока прафесіяналь-ным журы ў намінацыі “Лепшая работа ў вобласці фотажурналістыкі”.

Узнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў адбылося ў Дзень друку 5 мая ў сталічным Доме прэсы.

Віншуем, калега, жадаем натхнення, новых творчых поспехаў, верым, што твой лепшы здымак – наперадзе!

“Веснікаўцы”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *