Вас выслухаюць участковыя інспектары міліцыі

Кожную сераду ўчастковыя інспектары міліцыі праводзяць асабісты прыём грамадзян

Прыём праходзіць у грамадскіх пунктах аховы правапарадку ў будынках сельскіх выканаўчых камітэтаў з 10.00 да 13.00, у будынку Ляхавіцкага РАУС з 17.00 да 20.00.
У Ляхавіцкім РАУС нагадваюць: на прыём можна звярнуцца з пытаннямі, якія тычацца праваахоўнай дзейнасці, пры ўзнікненні канфліктных сітуацый, жаданні падзяліцца інфармацыяй пра парушэнні антыалкагольнага заканадаўства або іншай інфармацыяй, якая патрабуе ўвагі праваахоўных органаў.