У адказе за кожны куб

Парадак рэалізацыі дзелавой драўніны грамадзянам рэгламентаваны Правіламі рэалізацыі драўніны, зацверджанымі Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2020 № 43 «Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны».

Насельніцтва мае магчымасць набыць дзелавую драўніну для будаўніцтва, рэканструкцыі, капітальнага або бягучага рамонту жылых дамоў, надворных будынкаў па цэнах арганізацый-вытворцаў (лясгасаў) па-за біржавых таргоў.
Камітэтам дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці ў ходзе маніторынгу па кантролі мэтавага выкарыстання дзелавой драўніны, набытай грамадзянамі ў лясгасах вобласці па льготнай цане
(у 2023 годзе ў Брэсцкай вобласці льготай скарысталіся каля 1,4 ты-
сячы грамадзян), выяўлены некаторыя факты нямэтавага выкарыстання лесаматэрыялаў.
Напрыклад, на пачатку 2023 го-да грамадзянка А. у Кобрынскім вопытным лясгасе набыла 9,75 кубічных метраў дзелавой драўніны коштам 1,1 тысячы рублёў з мэтай бягучага рамонту гаспабудовы ў Кобрынскім раёне, аднак перадала яе сыну.
Другая грамадзянка Б. у канцы 2023 года набыла дзелавую драўніну ў колькасці 9,92 кубічных метраў коштам 1,1 тысячы рублёў для рэканструкцыі жылога дома і гаспабудовы, аднак выкарыстала яе як дрывяную.
За нямэтавае выкарыстанне фізічнай асобай рэалізаванай ёй дзелавой драўніны ў нарыхтаваным выглядзе па-за біржавых таргоў прадугледжана адказнасць у выглядзе кампенсацыі трохкратнага яе кошту.
Камітэтам у адрас мясцовых органаў улады і лесагаспадарчых устаноў накіраваны рэкамендацыі аб ухіленні выяўленых парушэнняў і прыняцці мер папераджальнага характару.
КДК Брэсцкай вобласці.