Новая хітрасць кіберзлачынцаў. У Ляхавіцкім РАУС зарэгістраваны адзін матэрыял праверкі па факце «ўзлому» ўліковага запісу ў сацыяльным мэсэнджары Viber

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з’явілася новая схема ўчынення кіберзлачынства – зламыснік актывуе ўліковы запіс карыстальніка Viber на іншым устройстве, атрымаўшы ад яго пацвярджэнне актывацыі новага ўстройства. Такім чынам, уліковы запіс карыстальніка не ўзломліваецца, ён сам на сваім устройстве дазваляе актывацыю дадатковага ўстройства, якое яму не належыць. Ужо сёлета ў Ляхавіцкім РАУС зарэгістраваны адзін матэрыял праверкі па факце «ўзлому» ўліковага запісу ў сацыяльным мэсэнджары Viber.

Новая схема кіберзлачынства працуе наступным чынам. Злачынец праходзіць працэдуру актывацыі ўліковага запісу на новым устройстве, адпраўляе спасылку для пацвярджэння актывацыі ўладальніку ўліковага запісу. Карыстальнік, атрымаўшы спасылку ад невядомага нумара, адкрывае паведамленне і клікае на гэту спасылку. Пасля чаго ён самастойна пацвярджае актывацыю, націскаючы «Я хачу актываваць Viber на дадатковым устройстве», – тады акаўнт актывуецца на ўстройстве махляра. Затым карыстальнік атрымлівае ад Viber сэрвіснае паведамленне з папярэджаннем, што яго ўліковы запіс быў актываваны на новым устройстве, уключаючы інфармацыю пра тып устройства і яго месцазнаходжанне. Гэта робіцца для таго, каб можна было зразумець, што ва ўліковы запіс быў выкананы ўваход з іншага ўстройства.
У сэрвісным паведамленні ад Viber таксама ўказваецца, як дэактываваць новае ўстройства на асноўным мабільным: «Калі гэта былі не вы, адкрыйце Настройкі ˃ Уліковы запіс ˃
Кампьютары і планшэты і дэактывуйце дабаўленае ўстройства». Гэты спосаб можна скарыстаць у любы час.
Ляхавіцкі РАУС нагадвае, што ні ў якім разе нельга адкрываць спасылкі, якія прыходзяць вам ад невядомых карыстальнікаў, а таксама пацвярджаць актывацыю новых устройстваў да вашага ўліковага запісу, калі гэта не вы спрабуеце актываваць дадатковае ўстройства для свайго ўліковага запісу ў Viber. Махляры могуць пісаць або тэлефанаваць карыстальнікам са спецыяльна створаных акаўнтаў з несапраўдным іменем і аватарам з мэтай выдаць сябе за афіцыйных прадстаўнікоў той або іншай арганізацыі – асабліва часта гэта датычыць такіх сфер, як банкаўскія паслугі, тэлекам і іншыя.
Ахвярамі такога махлярства, напрыклад, могуць стаць дзеці або пажылыя людзі, якія могуць прайсці ўсю працэдуру актывацыі, пераходзячы па спасылках і не звяртаючы ўвагі на сэрвісныя папярэджанні.

Ляхавіцкі РАУС.