Выбар ёсць заўсёды. У Ляхавіцкім раёне праходзіць чарговы этап рэспубліканскай міжведамаснай інфармацыйнай акцыі «Наркотыкі. Адказнасць. Наступствы»

Яе мэта – дайсці да кожнага навучэнца, нагадаць усім бацькам пра адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, расказаць пра небяспеку ўжывання гэтых забароненых рэчываў і тую залежнасць, у якую трапляе чалавек.
Ва ўсіх установах адукацыі ў гэтыя дні праходзяць інтэрнэт-чэлендж «Заўсёды есць выбар», дні здароўя, спартыўныя, культурна-масавыя і іншыя мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку супрацьпраўных паводзін сярод непаўналетніх і многае іншае.

Што праводзіцца і запланавана ў СШ № 1, каб навучэнцы цвёрда зразумелі: наркотыкі і ўсё, што з імі звязана, нясуць бяду і вялікія праблемы. Прычым не толькі для здароўя.
У школе пройдзе акцыя «Разам супраць наркотыкаў», дзе спецыялісты сацыяльна-псіхалагічнай службы раздадуць рознакаляровыя тэматычныя бранзалеты з заклікамі да жыцця без цыгарэт і наркотыкаў. Таксама падрыхтаваны цікавыя і пазнавальныя заданні, шматлікія наглядныя матэрыялы.
«Не трапіць у залежнасць», «Вучыся гаварыць «не!», «Наркаманія – шлях у нікуды!», «Гэтыя шкодныя звычкі», «Моладзь. Здароўе. Лад жыцця», «Міфы аб наркотыках», «Наркаманія – праблема стагоддзя» – цыкл выхаваўчых прафілактычных мерапрыемстваў, мэта якіх – растлумачэнне прававых і медыцынскіх наступстваў ужывання і збыту наркотыкаў.
24 верасня рабяты збяруцца на мерапрыемства «Спорт супраць наркотыкаў». Завершыць дэкаду сустрэча навучэнцаў з прадстаўнікамі райбальніцы, каб абмеркаваць праблемы тытунекурэння і наркаманіі, расказалі «ЛВ» у СШ № 1 педагог-псіхолаг Іна Варатынец і педагог сацыяльны Вікторыя Біза.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.