“Залаты” букет. Ці можа букет каштаваць больш за 2 800 рублёў

Жыхар Ляхавіцкага раёна 2000 г. н. вырашыў павіншаваць маму з Новым годам букетам кветак і знайшоў адпаведны акаўнт у сацыяльнай сетцы. Аформіў заказ на суму 310 рублёў і адразу аплаціў яго. Пасля гэтага прадавец прапанаваў аформіць дастаўку і адправіў спасылку на старонку аплаты. Малады чалавек перайшоў па ёй, увёў рэквізіты сваёй банкаўскай карткі, і з яго рахунку адразу было спісана больш за 2 800 рублёў. Псеўдапрадаўцы, як правіла, блакіруюць сваю ахвяру адразу пасля аплаты.

 РАСК узбудзіў крымінальную справу.

Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.