Сёння ў Мінску пачынае працаваць Усебеларускі народны сход. Ляхавіцкая дэлегацыя прыме ўдзел у рабоце УНС

Першае пасяджэнне VII УНС пройдзе 24-25 красавіка. Па выніках рэспубліканскага рэферэндуму УНС цяпер мае асаблівы канстытуцыйны статус

Ляхавіцкая дэлегацыя ў складзе старшыні райвыканкама Мікалая Мароза, загадчыка Навасёлкаўскага СДК Таццяны Пішч, аператара па штучным асемяненні жывёлы СВК «Ляхавіцкі» Івана Патаповіча, галоўнага рэдактара «Ляхавіцкага весніка» Маргарыты Кухта-Маслоўскай, старшыні райсавета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча сёння прымае ўдзел у рабоце УНС (на здымку справа налева)