Ляхавічане каменціруюць УНС і выступленне Прэзідэнта. Мікалай КРАЎЧУК, выкладчык Ляхавіцкага аграрнага каледжа

Мікалай КРАЎЧУК, выкладчык Ляхавіцкага аграрнага каледжа:

–24 і 25 красавіка – асаблівыя дні ў жыцці беларусаў і ўсёй краіны. На Усебеларускім народным сходзе ішла грунтоўная размова пра нацыянальную бяспеку і міжнародную сітуацыю. Нам пашанцавала жыць у згодзе пад мірным небам, нягледзячы на няпростую сітуацыю каля нашых межаў. І гэта ў многім дзякуючы міралюбівай палітыцы Кіраўніка нашай дзяржавы.Мы мірны народ, але, калі трэба, можам адказаць, абараніць нашу Бацькаўшчыну. І ў гэтым ніхто не сумняваецца.
У Беларусі трывалыя надзейныя адносіны з Расійскай Федэрацыяй, сур’ёзным патэнцыялам валодае Еўразійскі эканамічны саюз, набірае вагу Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, дзе мы ўжо летам будзем выступаць у статусе паўнапраўнага члена. Сімвалічна і значна, што Беларусь разам і побач з народамі, якія хоць прадстаўляюць розныя культуры, але аб’яднаны ў адзіным памкненні да міру і развіцця. ШАС і БРІКС – прагрэсіўная сусветная супольнасць, а мы моцная нацыя, для якой, акрамя сацыяльна-эканамічных дасягненняў, важныя і нашы традыцыйныя каштоўнасці.
Словы Прэзідэнта пра тое, што ў гэты складаны час мы павінны выстаяць і супрацьстаяць усім складанасцям, гучаць як наказ усім беларусам. Вызначаны і вельмі дакладны дэвіз – “Час выбраў нас!”. Словы, якія падштурхоўваюць не заставацца раўнадушным.