Навагодні агеньчык па-маладзёжнаму. У фае Ляхавіцкага кінатэатра разгарнулася маладзёжная пляцоўка БРСМ «Навагодні агеньчык»

Атмасфера навагоддзя завітала ў адзін з апошніх вечароў снежня і ў кінатэатр «Кастрычнік».
У фае кінатэатра разгарнулася маладзёжная пляцоўка БРСМ «Навагодні агеньчык». Гэта адна з маладзёжных традыцый – з агеньчыкам адзначаць навагоднія і калядныя святы.
– На гэты раз на пляцоўцы феерылі навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Юнакі і дзяўчаты крэатывілі, дэманстравалі свае творчыя здольнасці ў спевах і танцах, акцёрскім майстэрстве. Было цікава і запамінальна. Кожны год у навагоднім агеньчыку наша моладзь дэманструе нешта адметнае. Спадзяёмся, што і далей гэта традыцыя БРСМ будзе прадоўжана і прынясе нямала станоўчых эмоцый, – расказала першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Дземідовіч.
Галіна ЗАРЭЧНАЯ.

