Глобус сустракае. Чарговая абноўка нядаўна ўпрыгожыла пачатак вуліцы Леніна ў Ляхавічах

Чарговая абноўка нядаўна ўпрыгожыла пачатак вуліцы Леніна райцэнтра недалёка ад гімназіі. Глобус гарманічна ўпісаўся ў тутэйшы пейзаж. А словы «Адзінства. Незалежнасць. Развіццё» асабліва актуальныя і важныя ў Год народнага адзінства.
– Устаноўка гэтай кампазіцыі – чарговы крок у праграме добраўпарадкавання нашага райцэнтра, у прыватнасці, мікрараёна вуліц Інтэрнацыянальнай – Леніна – Арлоўскага. Як і абяцалі ляхавіча-
нам, замест аварыйных старых дрэў пасадзілі маладзенькія.
Будзем радаваць і іншымі сюрпрызамі, – расказвае начальнік участка добраўпарадкавання КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Уладзімір Несцяровіч.
Арт-аб’ект – калектыўная задума камунальнікаў, а вось непасрэдны аўтар – рабочы Аляксандр Капуза. Дапамагала таленавітаму калегу майстар участка Святлана Саласцеева.