Дабрачыннасць у стылі рэтра. Дабрачынны канцэрт у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» прайшоў у Ляхавіцкім ГДК у мінулую суботу

Дабрачынны канцэрт у рамках рэспубліканскай акцыі «Нашы дзеці» прайшоў у Ляхавіцкім ГДК у мінулую суботу.
Калядны канцэрт, шмат гадоў назад ініцыяваны народнай эстраднай студыяй «Экспрэс» і яе кіраў-ніком Юрыем Грынём, штогод дапамагае стварыць больш камфортнае асяроддзе падапечным цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Сродкі, сабраныя за канцэрт, і сёлета па добрай традыцыі будуць накіраваны на ўмацаванне матэрыяльнай базы ЦКРНіР.
Са сцэны ГДК прагучалі ўсімі любімыя рэтра-хіты ў выкананні «Экспрэса» і артыстаў з Баранавіцкага і Ганцавіцкага раёнаў, выступілі дзіцячыя танцавальныя калектывы, а таксама падапечныя ЦКРНіР.
Дырэктар цэнтра карэк-цыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Наталля Маслоўская ад душы падзякавала ўсім, хто падтрымлівае выхаванцаў цэнтра.
Намеснік старшыні Ляхавіцкага райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь»
Алег Траццяк уручыў Наталлі Маслоўскай сертыфікат ад «Белай Русі» на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.
Марафон дабрачын-насці працягваецца!

