Па сямейнай праграме.На чарговым пасяджэнні грамадска-палітычнага цэнтра Ляхавіцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» гаварылі пра дзяржаўную падтрымку сем’яў, меры, якія прымаюцца дзеля ўмацавання інстытута традыцыйнай сям’і

Напярэдадні тыдня бацькоўскай любві на чарговым пасяджэнні грамадска-палітычнага цэнтра Ляхавіцкага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» гаварылі пра дзяржаўную падтрымку сем’яў, меры, якія прымаюцца дзеля ўмацавання інстытута традыцыйнай сям’і.
Падтрымка сям’і і дзяцей застаецца адным з прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі, важнейшым напрамкам работы грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый Беларусі.
Як адзначыў старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Алег Траццяк,у Беларусі выбудавана шматузроўневая сістэма дапамогі сем’ям з дзецьмі – ад нараджэння дзіцяці да яго паўналецця. Беларуская партыя «Белая Русь» таксама ў тэме –
з 1 чэрвеня рэалізуе агульнанацыянальны праект «Трэці – Бацькаў» – ініцыятыву, накіраваную на папулярызацыю сямейных каштоўнасцей і ўмацаванне прэстыжу мнагадзетнай сям’і. У рамках праекта сем’ям пры нараджэнні трэцяга дзіцяці ўручаецца «Бацькава кашуля» – абярэг, сімвал абароны і ўвагі з боку дзяржавы і грамадства. Нядаўна «Бацькава кашуля» ўрачыста ўручана тром сем’ям нашых землякоў.
Тэма сям’і і сямейных каштоўнасцей шырока прапагандуецца і ва ўстановах адукацыі раёна. Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя Саракавік прывяла некаторыя прыклады. Так, дзіцячы дом сямейнага тыпу Ірыны Глобуз прыняў удзел у рэспубліканскім фотачэленджы «Сям’я – гэта… і жанчына ў ёй…», а выхаванцы ЦДАДіМ – у абласным фотачэленджы «У галоўнай ролі». Ляхавіцкія сем’і пры садзейнічанні спецыялістаў СПЦ зараз прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Вобраз, створаны
сэрцам».
Намеснік дырэктара ТЦСАН Вольга Богдан падкрэсліла, што асноўным інструментам матэрыяльнай падтрымкі пры нараджэнні і выхаванні дзяцей выступае сістэма дзяржаўных дапамог. Іх пералік шырокі – ад дапамогі па доглядзе дзіцяці да выплаты адна-
разовай матэрыяльнай дапамогі мнагадзетным да навучальнага года. Адна са значных мер – праграма сямейнага капіталу, памер якога з 1 студзеня складае 35 505 рублёў. З пачатку года ў нашым раёне сямейны капітал назначаны 13 мнагадзетным сем’ям, за яго датэрміновым выкарыстаннем звярнуліся 16 сем’яў.
Пасяджэнні грамадска-палітычнага цэнтра – гэта магчымасць унясення прапаноў, якія могуць паўплываць на заканадаўчыя
змены. Старшыня раённага Савета дэпутатаў, член савета раённага аддзялення партыі Юрый Чаранкевіч прапанаваў унесці змяненне ў пералік магчымасцей выкарыстання сямейнага капіталу з улікам патрэб мнагадзетных сем’яў. Ініцыятывы будуць абагульнены і накіраваны для далейшага разгляду.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.

