Каб касцюмчык сядзеў! У ляхавічан карыстаецца папулярнасцю майстэрня па рамонце адзення і абутку

Пэўна, камусьці даводзілася сутыкацца  з праблемай, калі тэрмінова трэба падрэзаць даўжыню новых штаноў ці адрамантаваць любімую сукенку. У ляхавічан карыстаецца папулярнасцю майстэрня па рамонце адзення і абутку, што размяшчаецца ў павільёне на рынку.
Швачка Вікторыя Сергель зарэгістравана як самазанятая і добрасумленна плаціць падаткі. Швейнай справай майстрыха займаецца амаль тры дзесяцігоддзі і добра ведае ўсе прафесіянальныя нюансы. У Ляхавічы яна прыязджае з Баранавічаў і адзначае, што за час працы ў райцэнтры мясцовых жыхароў ужо лічыць сваімі землякамі. Прафесіянальна замяняе разнастайныя дэталі адзення, маланкі і бегункі, падганяе адзенне па фігуры, выконвае цыраванне і іншыя віды рамонту. Таксама акуратна і прыгожа падшывае цюлі і шторы, шые пасцельную бялізну і г. д. Па-майстэрску здымае меркі, дае слушныя парады, як лепш, напрыклад, замаскіраваць дзірку ў куртцы ці прыладзіць вырваную кішэню. І з заданнем спраўляецца якасна і аператыўна – канешне, у залежнасці ад колькасці заказаў.
Аўтар радкоў не раз была кліентам майстэрні і штораз заставалася задаволена работай Вікторыі Сергель.

Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота аўтара.