Вайны не жадаем, але за Радзіму пастаім! Ляхавічане дзеляцца меркаваннямі пра УНС

Усебеларускі народны сход, згодна з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, атрымаў унікальны статус, асаблівую ролю ў палітычным уладкаванні нашай краіны. Таму VII УНС, першы ў такім статусе, выклікаў павышаны інтарэс не толькі ўнутры краіны, але і за яе межамі. Сярод важных тэм, на якіх рабіўся акцэнт, – знешнепалітычная абстаноўка, пагрозы і выклікі, накіраваныя ў бок Беларусі. Як не аднойчы гаварыў наш Прэзідэнт, «мы не жадаем вайны!» Беларусы памятаюць пра гора і няшчасце, якія прынесла Вялікая Айчынная вайна. І мы абавязаны не дапусціць на нашай зямлі паўтарэння трагедыі. Аднак калектыўны Захад пад кіраўніцтвам Злучаных Штатаў Амерыкі працягвае агрэсіўную мілітарызаваную палітыку на заходніх рубяжах нашай краіны.
У сувязі з гэтым змяненне Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі з улікам сённяшняй сітуацыі – неабходны крок. Праект канцэпцыі прадстаўлены на УНС дзяржаўным сакратаром Савета
Бяспекі і выклікаў абмеркаванне з боку дэлегатаў, якія далі высокую ацэнку стратэгічна важнаму для краіны дакументу і зацвердзілі Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і Ваенную дактрыну – дакументы, якія рэгламентуюць падыходы дзяржавы да забеспячэння ўласнай бяспекі ў розных сферах.
Шматлікія «збеглыя» зноў і зноў звяртаюцца да тэмы размяшчэння тактычнага ядзернага ўзбраення на тэрыторыі нашай краіны. Аднак гэты крок з боку Беларусі – крок у адказ на непрыязныя дзеянні нашых суседзяў. Мы не збіраемся ні на каго нападаць. Краіны НАТА, у тым ліку Польшча, да канца 2025 года павялічваюць ваенныя расходы. У Прыбалтыку перакідваецца авіяцыя, у Літве размяшчаецца корпус арміі ФРГ, у Іспаніі, Нідэрландах, Бельгіі амерыканцы мадэрнізуюць авіяцыйныя ядзерныя боепрыпасы, працягваецца павелічэнне пастаяннага кантынгенту НАТА ва Усходняй Еўропе. ЗША выдзяляюць «кіеўскаму рэжыму» больш за 60 мільярдаў долараў на працягванне канфлікту. У такіх умовах прыняцце Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, абмеркаванне знешнепалітычнай сітуацыі
не за зачыненымі дзвярамі, а на Усебеларускім народным сходзе,
падкрэсліваюць яго важнасць і значнасць. Пытанні нашай бяспекі, нашай будучыні, нашага сённяшняга дня – тое, што вырашалася падчас работы УНС, закладвае ўпэўненасць у заўтрашнім дні. І сам УНС, як падкрэслена экспертамі, – прыклад сапраўднай дэмакратыі і народаўладдзя ў нашай краіне.
Андрэй ПАЛЯШУК,
намеснік камандзіра
батальёна кіравання
воінскай часці 29969.