Паважаныя свяшчэннаслужыцелі і праваслаўныя хрысціяне!

Шчыра віншуем вас са светлым святам Уваскрэсення Хрыстова!
Дні велікодных урачыстасцяў аб’ядноўваюць вернікаў духам радасці і надзеі, сімвалізуюць любоў і згоду, пабуджаюць да здзяйснення добрых спраў і ўчынкаў, спагады і міласэрнасці.
У гэтыя вясеннія дні асабліва важна быць побач з самымі блізкімі і роднымі людзьмі, акружаць іх увагай і клопатам.
Няхай у вашых дамах і сем’ях заўсёды будуць спакой, цяпло і ўтульнасць. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту ва ўсіх добрых пачынаннях.
Са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.     РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.