Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч вяртаецца працаваць на Ляхавіччыну і ў якасці ўрача

Прыемнай навіной для ляхавічан стаў той факт, што дэпутат Палаты прадстаўнікоў Георгій Хлябовіч вяртаецца працаваць на Ляхавіччыну і ў якасці ўрача

Сярод магчымасцей працягваць аказваць кваліфікаваную дапамогу ў сталіцы, дэпутат выбраў практыкаваць аказанне траўматалагічнай дапамогі ў Ляхавічах у свабодны ад дэпутацкай дзейнасці час.

– Выбраў працаваць на карысць сваіх землякоў, вярнуўся на малую радзіму. Ляхавіччына для мяне даўно стала роднай. Жыхарам невялікіх райцэнтраў, вёсак якасная медыцынская дапамога павінна аказвацца па магчымасці на месцах. Пэўны час жыхароў з траўмамі, што звярталіся ў райбальніцу, пераводзілі ў Баранавічы, цяпер у гэтым няма патрэбы. Дапамога будзе аказана якасна і своечасова, – адзначыў Георгій Хлябовіч.